Лукашэнка: Там, дзе не хапае механізатараў, трэба выганяць з працы аж да старшыні райвыканкама
28.07.2012
—
Новости Экономики
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў прымяняць меры да чыноўнікаў за адсутнасць механізатараў і прастоі тэхнікі. Пра гэта ён заявіў 27 ліпеня падчас рабочай паездкі ў Камянецкі раён Брэсцкай вобласці.Як праінфармаваў Лукашэнку старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон, зараз у працэсе ўборачнай кампаніі месцамі ў краіне адзначаецца дэфіцыт механізатараў, з-за чаго асобныя камбайны прастойваюць.
"Там, дзе не хапае механізатараў, трэба выганяць з працы аж да старшыні райвыканкама і аб'яўляць вымову губернатару", — адрэагаваў на гэтую інфармацыю Лукашэнка. Ён папярэдзіў, што калі дзесьці будзе выяўлена, што тэхніка прастойвае з-за галавацяпства, то да адказных за гэта будуць прыменены дысцыплінарныя спагнанні. "І больш не атрымаеце ніводнага камбайна на вобласць. Таму што мы (дзяржава) здорава дапамагаем. А вы іх (камбайны) пад плотам трымаеце", — сказаў Лукашенка.
Галоўнай задачай падчас сёлетняй уборачнай кіраўнік дзяржавы назваў якасць правядзення работ. Ён таксама адзначыў, што ў аграрыяў ёсць вялікія рэзервы для павышэння эфектыўнасці і культуры земляробства, нягледзячы на значныя вынікі, дасягнутыя ў сельскай гаспадарцы апошнімі гадамі. "У нас яшчэ вялікія рэзервы ў самой культуры, эфектыўнасці земляробства. Што такое ўраджайнасць 40 цэнтнераў з гектара? Можна мінімум 50 атрымаць. Гэта ж вялікая прыбаўка, яшчэ паўмільёна тон. Пры гэтым не трэба дадаткова ні араць, ні сеяць", — падкрэсліў Лукашэнка.