Як вырошчваць агуркі ў цяпліцы

Источник материала:  

Маладзечанскі агароднік Эдвард Руткоўскі са сваімі нарыхтоўкамі.

Маладзечанец Эдвард Руткоўскі – пенсіянер. Летам ён жыве на дачы ў Баярах і вось ужо 15 гадоў займаецца агародніцтвам. Мужчына падзяліўся з чытачамі сваім спосабам вырошчвання агуркоў у цяпліцы. – Я аддаю перавагу такім гатункам, як "Лібела" і "Крынічка": гародніна расце смачнай, хрумсткай.
Ранняй вясной Эдвард бярэ магазіннае ці сваё двухгадовае насенне. Рыхтуе градку да пасадкі: капае траншэйку, прыкладна 40 см шырынёй, зацярушвае саломай, кладзе перагной. Дадае ў глебу і гной. Праз некаторы час дачнік саджае падрыхтаванае раней насенне.
– Паліваю, гляджу, калі ўзыдуць. Калі з’яўляюцца першыя два лісточкі – падкормліваю. Праз 7-10 дзён – яшчэ раз.
Сёлета, па словах Эдварда, завязі было шмат, хоць чэрвень не спрыяў гэтаму: ночы халодныя. Але ліпень не падвёў. Першыя тры агурочкі з’явіліся ў мужчыны яшчэ ў пачатку гэтага месяца.
– Вырошчванне агуркоў – цэлая навука. Аднак потым можна іх саліць, марынаваць, рабіць салаты ды і проста есці.
Рэцэпт агуркоў
з соусам ад Эдварда Руткоўскага
Нам спатрэбяцца агуркі, 200 г цукру, 200 г таматнага соусу, 2 ст. лыжкі солі (з верхам), 200 г 9% воцату, лаўровы ліст, часнок, кроп, некалькі гарошын перцу.
Як рабіць: стэрылізуем літровыя ці паўтаралітровыя слоікі. Затым кладзём у іх 1-2 зубкі часнаку, кроп, гарошыну перцу, лаўровы ліст. Напаўняем слоікі вымытымі агуркамі. Заліваем марынадам: на 1,5 л вады дадаць цукар, таматны соус, соль, 9% воцат, закіпяціць. Затым дзесяць хвілін стэрылізуем слоікі з агуркамі, закрытыя накрыўкамі, у вялікай каструлі. Вымаем і закручваем.
Таццяна КАСЬЯН.

←«Эффективно развиваясь, мы делаем вклад и в будущее нас самих, и наших детей»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика