Праезд ў электрычках і цягніках даражэе на 20%
04.07.2012 17:43
—
Новости Экономики
Праезд у электрычках і цягніках даражэе на 20%
Міністэрства эканомікі Беларусі пастановай ад 21 чэрвеня 2012 № 59 на 20–50% павысіла тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах.
Пастанова ўступае ў сілу з 11 ліпеня.
Згодна з дакументам, на 20% павышаны тарыфы на перавозкі пасажыраў прыгараднымі электра- і дызель-цягнікамі, а таксама пасажырскімі і хуткімі цягнікамі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах. Таксама на 20% павялічаны тарыфы на перавозкі багажу і грузабагажу.
Акрамя таго, на 33–50% павялічаныя тарыфы на перавозкі пасажыраў прыгараднымі электрацягнікамі, сфармаванымі з вагонаў палепшаных характарыстык.