Каментар тыдня. Ці змогуць усе беларусы атрымаць пенсію ў поўным аб'ёме
04.06.2012 12:25
—
Новости Экономики
Каментар тыдня. Ці змогуць усе беларусы атрымаць пенсію ў поўным аб’ёме

На гэтае пытанне чытача tut.by у межах сумеснага праекту нашага парталу, Беларускага эканамічнага дасьледча-адукацыйнага цэнтру BEROC (Кіеў) і Дасьледчага цэнтру ІПМ адказвае дырэктар Даследчага цэнтру ІПМ Аляксандр Чубрык.
Вопрос от пользователя adamLVM:
Отработал 40 лет. Средняя зарплата 400$.
В Пенсионный фонд выплатил за 40 лет, 40*12*400*35%= 67 200$/
В 60 лет вышел на пенсию в 120$/
Живу радуюсь 10 лет. 10*12*120=14400 $.
Заболел, и, увы, умер в 70 лет!
67 200 - 14 400=
ГДЕ МОИ 52800 ДОЛЛАРОВ ?????????????
Вось шыкоўнае пытанне, якое мы будзем задаваць, калі дажывем да пенсіі. Дакладных разлікаў рабіць не буду, але ідэя прыкладна такая.
На самой справе на пенсіі ідзе не 35%, а 29% ад налічанага заробку. Рэшта выкарыстоўваецца на сацыяльную дапамогу, у тым ліку на бальнічныя і дапамогу на дзяцей. Сярэдняя пенсія складае крыху больш за 40% ад сярэдняга заробку. Сення яе памер каля 160 даляраў, што ўсе ж больш за 120. Паводле статыстікі, на пенсіі ў сярэднім жывуць каля 20 гадоў, дакладней – мужчыны 14 гадоў, а жанчыны 25. Таму, калі ўжываць гэтыя лічбы, пытанне мусіць выглядаць як “дзе мае 17 280 даляраў”? Гэта ўсё роўна сумна, але ўжо не настолькі.
Тыя, хто зараз атрымлівае пенсію 120 даляраў, больш за 10 год плацілі ў пенсійны фонд адлічэнні з заробку, які быў меншы за такую пенсію. Справа ў тым, што сярэдні заробак перакрочыў мяжу ў 120 даляраў ў 2003 годзе, і значную частку свайго працоўнага жыцця сенняшнія пенсіянеры атрымоўвалі менш за гэтую суму. З гэтага пункту гледжання абсалютная лічба пенсіі выглядае даволі няблага.
Вядома, што грошы, якія мы аддаем у Фонд сацыяльнай абароны, не назапашваюцца і не інвэстуюцца. Яны сёння ідуць на выплату пенсіяў нашым бацькам ці бабулям з дзядулямі, а ўжо нашыя пенсіі, калі нічога не зменіцца, будуць сплочвацца нашымі дзецьмі. Але такая сістэма працуе, пакуль нараджаецца дастаткова дзяцей, каб хапала на пенсіі для сучасных дарослых. Але тых, хто зараз працуе, робіцца ўсё меней, пенсіянэраў – усё болей, а дзяцей па-ранейшаму не хапае нават на простае аднаўленне насельніцтва. Такія тэндэнцыі прывядуць да таго, што грошай у пенсійным фондзе не хопіць, каб плаціць пенсію сучасным трыццацігадовым ў памеры 40% ад сярэдняга заробку, і яна зменшыцца прыкладна да 20–25% ад сярэдняга заробку. А значыць, пытанне будзе выглядаць так: “Дзе мае 31,7–36,5 тыс. даляраў?!” Як бачым, калі браць да ўвагі кепскую дэмаграфію, то ў параўнанні з першым прыкладам мы атрымаем меней.
Але хто вінаваты ў тым, што мы змарнуем столькі грошай? Нашыя бацькі паклапаціліся пра свае пенсіі, нарадзіўшы тых, з чыйго заробку яны іх атрымліваюць. А мы вось, мусіць, спадзяемся на іншых – ёсць такая “праблема “зайцоў” у эканамічнай тэорыі. Маўляў, няхай іншыя нараджаюць ды гадуюць тых, хто будзе мне на пенсію “скідвацца”. Таму пытанне слушнае, але хіба адно дзяржава мусіць на яго адказваць?
Экономисты ждут ваших каверзных вопросов!