Узаемазалежнасць эканомікі і інфармацыі
Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова, перадае БЕЛТА.
"Паводле нашай інфармацыі, інфляцыя за тры тыдні склала 1,1 працэнта. Гэта папярэдняя статыстыка. Мы паглядзім па выніках месяца, і калі такая сітуацыя захаваецца на такім узроўні, то ўзнікне магчымасць знізіць яшчэ крыху стаўку рэфінансавання", — сказала Надзея Ермакова. На думку кіраўніка Нацбанка, рэзкае зніжэнне стаўкі рэфінансавання цяпер з'яўляецца немэтазгодным.
Грашова-крэдытная палітыка ў Беларусі будзе заставацца жорсткай, заявіла старшыня праўлення Нацыянальнага банка.
Каментуючы рэкамендацыі, якія Міжнародны валютны фонд выказаў адносна грашова-крэдытнай палітыкі ў Беларусі, Надзея Ермакова падкрэсліла, што ў краіне захоўваецца жорсткая грашова-крэдытная палітыка.
"Мы пачалі праводзіць больш жорсткую грашова-крэдытную палітыку ў верасні і сёння прытрымліваемся жорсткай грашова-крэдытнай палітыкі. Будзем прытрымлівацца яе і ў далейшым", — сказала кіраўнік Нацбанка.
Надзея Ермакова дадала, што ўзровень жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі будзе кантралявацца зыходзячы з таго, якая сітуацыя будзе складвацца ў эканоміцы Беларусі. "Але так ці інакш, грашова-крэдытная палітыка будзе заставацца жорсткай. Гэта неабходна", — падкрэсліла кіраўнік Нацбанка.