Глыбоцкая птушкафабрыка пакараная больш чым на 60 мільёнаў рублёў за атручванне рыбы
20.03.2012 18:01
—
Новости Экономики
Глыбоцкая птушкафабрыка пакараная больш чым на 60 мільёнаў рублёў за атручванне рыбы
Westki.infoГаспадарчы суд Віцебскай вобласці прыняў рашэнне аб спагнанні з ААТ “Глыбоцкая птушкафабрыка” кампенсацыі за нанесеную прыродзе шкоду ў памеры 63 661 500 рублеў.
Westki.info неаднаразова ўздымалі тэму атручвання рыбы на Глыбоччыне. У прыватнасці, 1 чэрвеня 2011 году цэх па перапрацоўцы малака, які належыць птушкафабрыцы скінуў ў раку Дабрылоўка Глыбоцкага раёна адкіды малочный вытворчаці, што прывяло да масавага атручвання рыбы.