Мінчукі працягваюць будавацца па 370 долараў за "квадрат"
27.02.2012 15:53
—
Новости Экономики
Мінчукі працягваюць будавацца па 370 долараў за "квадрат"
Нават сёння пабудаваць сабе кватэру ў Мінску можна па кошце 370 долараў за квадратны метр. Безумоўна, гэта будзе “панэлька” дзе-небудзь на ўскрайку сталіцы, але менавіта такі кошт называюць Еўрарадыё ва Упраўленні капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама.
Супрацоўніца УКБ: “3 мільёны - 3 мільёны 200 тысяч за квадратны метр”.
Па такім кошце ў сталіцы будуецца ўсяго адзін дом. Калі распачнуцца новыя будоўлі, невядома. Да таго, “шчасліўчыкам” трэба было стаць на чаргу яшчэ ў 1988-89 годзе.
Супрацоўніца УКБ: “У нас ільготны пакуль адзін дом, у яго кошт 3200. І там будуюць альбо шматдзетныя сем’і, альбо - 1987-1989 гады пастаноўкі на ўлік. Дом на 240 кватэр. А больш... у планах неяк і няма нічога”.
Зараз у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў у Мінску стаіць звыш 270 тысяч чалавек. І з-за таго, што ў чаргу будуць запісваць толькі тых, хто мае не больш за 10 квадратных метраў на чалавека, расці так шпарка, як раней, яна не будзе. Праўда, пры такіх тэмпах будаўніцтва новым "чаргавікам" чакаць “таннага” жылля давядзецца дзесяцігоддзі.
Як гэта ні дзіўна, але ў рэгіёнах “сацыяльнае” жыллё... даражэйшае за сталічнае. У Магілёве кошт квадратнага метра для чаргавікоў пачынаецца ад 530 долараў, - расказвае Еўрарадыё намеснік начальніка аддзела будаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама Галіна Емяльянава.
Галіна Емяльянава: “Ад 4 мільёнаў самая танная “панэль”, нават 4 200, да - маналіт за 6 мільёнаў. Увосень “панэль” да 3 мільёнаў нават не даходзіла”.
Зараз у Магілёве будуюцца тыя, хто стаў на чаргу у 1998-1999 годзе. Цалкам “сацыяльныя” дамы не будуюць - “чаргавікам” выдзяляюць па некалькі кватэр у кожным новым доме.
Такая ж самая сітуацыя з коштамі на жыллё для “чаргавікоў” у Віцебску - ад 4,5 мільёнаў рублёў да 6 і вышэй. Што будзе далей з коштамі, у аддзеле будаўніцтва Віцебскага гарвыканкама не ведаюць.
Супрацоўніца гарвыканкама: “Але ж зараз ідзе праверка чаргі. Таму зараз у нас і “чаргавікоў”, па вялікім рахунку, няма! І невядома, з каго будзе чарга камплектавацца паводле 13-га ўказу. Канкрэтыкі пакуль няма ніякай на сённяшні дзень”.
На фоне кошту ў 1100–1300 долараў за квадрат камерцыйнага долевага будаўніцтва кошт сацыяльнага жылля ў 370 ці нават 530 долараў выглядае як схаваны беспрацэнтны крэдыт ад дзяржавы. І пры кошце ў 370 долараў сацыяльная “двушка” ў 60 квадратных метраў абыйдзецца ў 22 тысячы долараў, а такая ж па памеры, але “камерцыйная” кватэра пацягне на 72 тысячы. Такім чынам, за адну “пазачарговую” можна пабудаваць 3 кватэры з чаргі. І яшчэ застанецца на іх касметычны рамонт.