Сярод самых паспяховых – Мікалай Дудко, Дзмітры Харытонаў і Алег Глускін
13.02.2012
—
Новости Экономики
У спіс самых паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў Беларусі 2011 года, які апублікаваў інтэрнэт-партал “Ежедневник”, трапіла некалькі бізнесоўцаў, так ці інакш звязаных з нашым рэгіёнам.
Мікалай Дудко, які нарадзіўся ў 1971 годзе ў Маладзечне. Скончыў фінансава-эканамічны факультэт БДЭУ, у 1999-2007 г.г. – гендырэктар ААТ “Аліварыя”. Інвестар, саўладальнік ТАА “Першая дысцылярня”. Від дзейнасці – інвестыцыі, алкаголь. Сын Тамары Дудко, імем якой названая вуліца ў Маладзечне. (98-е месца).
Мікалай Дудко, фота delo.by
Дзмітры Харытонаў. Саўладальнік СТАА “Халес”, Смаргонь. Дрэваапрацоўка. (143-е месца).
Дзмітры Харытонаў, фота dvernoedelo.ru
Алег Глускін. Старшыня назіральнага савета і першы намеснік генеральнага дырэктара СП ААТ “Івкон”, адна з асноўных вытворчасцяў якога знаходзіцца ў нашым рэгіёне – Івянцы. Кандытарскія вырабы. (189-е месца).
Алег Глускін, фота marketing.by
“Спіс, які складаецца выданнем, даволі ўмоўны, – піша “Наша ніва”. – Звестак пра памер актываў у адкрытым доступе ў Беларусі няма. Таму кожная ацэнка будзе залежаць ад піяру ці эмпірычных уражанняў. Тым не менш, рэйтынг інтэрнэт-газеты «Ежедневнік» - адзіны ў сваім родзе ў Беларусі і ўжо таму заслугоўвае ўвагі.”Аддзел інфармацыі.