Падземны паркінг пад Кастрычніцкай з'явіцца толькі ў 2015 годзе

Источник материала:  
26.01.2012 14:30 — Новости Экономики

Падземны паркінг пад Кастрычніцкай з'явіцца толькі ў 2015 годзе


Распачаць будаўніцтва абяцалі яшчэ мінулай вясной.
 
Як даведалася Еўрарадыё, праектаванне другога вялікага падземнага паркінгу прыпынілі.

Падземны паркінг пад Кастрычніцкай з'явіцца толькі ў 2015 годзе
 
Праектаванне прыпынілі да 2014 года. Засталося яшчэ 15-18% праектных працаў, у тым ліку – дадаткова правесці археалогію. Я думаю, што ў 2015 годзе мы будзем гатовыя пачаць будаўніцтва. А пакуль прыпынілі праектаванне. Адпаведна, і будаўніцтва прыпынілі”, - кажа Еўрарадыё галоўны інжынер камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Мінская спадчына” Міхаіл Жых.
 
Паркінг, калі ён усё ж такі будзе, заглыбіцца на 16 метраў пад Кастрычніцкай плошчай. На чатырох узроўнях мусіць размясціць 620 аўтамабіляў. Уезд і выезд у новы паркінг будзе знаходзіцца на вуліцы Энгельса, дзе з’явіцца спецыяльная “кішэня”.

←В 2011 году количество уволенных работников превысило количество принятых на работу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика