Максімальная цана куранятаў – 24550 рублёў

Источник материала:  

Ад 1 студзеня ў Беларусі ўстаноўлены гранічныя максімальныя адпускныя і рознічныя цэны на мяса куранят-бройлераў і курыныя яйкі. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Мінэканомікі ад 16.12.2011 г. №202.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі Беларусі.

У мэтах упарадкавання цэн на прадукцыю птушкагадоўлі, гэтай пастановай, па-першае, устаноўлены адзіныя па краіне гранічныя максімальныя адпускныя кошты для птушкагадоўчых арганізацый:

на мяса куранят-бройлераў – 18600 руб. за кг,

на яйка курынае белае – 7700 руб. за дзясятак,

на яйка курынае каляровае – 8470 руб. за дзясятак.

Птушкагадоўчыя арганізацыі могуць самастойна ўстанаўліваць адпускныя цэны на сваю прадукцыю, але не вышэй за устаноўленыя максімальныя адпускныя цэны. Прычым, тыя арганізацыі, у якіх адпускныя цэны будуць перавышаць устаноўленыя гранічныя, абавязаны знізіць іх да ўзроўню лімітавых.

Па-другое, згодна з пастановай №202 гранічныя максімальныя рознічныя цэны з улікам лімітавай гандлёвай надбаўкі ў памеры 20% і стаўкі ПДВ у памеры 10% складуць:

на мяса куранят-бройлераў - 24550 руб. за кг,

на яйка белае - 10160 руб. за дзясятак,

на яйка каляровае - 11180 руб. за дзясятак

(усё гэта - без кошту ўпакоўкі).

Падрыхтавала Святлана ЦІШКО.

←Бобруйский завод тракторных деталей запускает новую линию колесных дисков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика