"Бабруйскжылкамгас" аддае "камуналку" прыватнікам
26.12.2011 16:29
—
Новости Экономики
"Бабруйскжылкамгас" аддае "камуналку" прыватнікам
ЕўрарадыёКонкурс на тэхнічнае абслугоўванне і рамонт дамоў абвешчаны ў Бабруйску.
На конкурс выстаўленыя 58 жылых дамоў агульнай плошчай амаль 200 тысяч кв. м. У конкурсе прымаюць удзел юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць магчымасць арганізаваць тэхнічнае абслугоўванне і рамонт жыллёвага фонду.
Прэтэндэнты павінны да 20 студзеня 2012 года даслаць заяву і спіс неабходных дакументаў. Аддзел эксплуатацыі жыллёвага фонду будзе ўлічваць і дадатковыя прапановы прадпрымальнікаў: па паляпшэнні працы, прыцягненні ўласных сродкаў і паляпшэнні тэхнічнага стану.