У Беларусі плануюць увесці норму спажывання электраэнергіі

Источник материала:  

У Беларусі плануюць увесці норму спажывання электраэнергіі – каля 107 кілават-гадзін на чалавека ў месяц.

Пра гэта журналістам сёння, 21 снежня, паведаміў віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін.

Цяпер гэтую прапанову разглядаюць рабочыя камісіі ўраду. Плануецца вынесці гэтае пытанне на Прэзідыум Савета Міністраў, і там канчаткова будзе прынята рашэнне.

Анатоль Калінін удакладніў, што калі ў сям'і два чалавекі, то норма павялічваецца на 30 кілават-гадзін, калі тры – яшчэ на столькі ж.

Па словах Анатоля Калініна, аналіз паказвае, што гэтай колькасці электраэнергіі будзе цалкам дастаткова для камфортнага жыцця. "Але таму, хто неэканомна спажывае, давядзецца нейкую частку – 5-10% – заплаціць са свайго бюджэту па сабекошце", – сказаў ён. На яго думку, гэта нармальна, ва ўсім свеце так адбываецца, і нічога неадэкватнага тут няма.

Паводле БелТА.

←Увеличены квоты на производство табачных изделий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика