Да сярэдзіны лютага арэнда неліквідных кватэр патаннее

Источник материала:  
16.12.2011 08:10 — Новости Экономики

Да сярэдзіны лютага арэнда неліквідных кватэр патаннее


Сусветны крызіс і новы кошт замежнай валюты даволі моцна ўдарылі па кішэні бескватэрных жыхароў сталіцы. Заробкі мы атрымліваем у айчыннай валюце, а вось плаціць за кватэру трэба "зялёнымі" або па курсе, які...

Калі летась каля 30 працэнтаў кватарантаў былі маладыя пары, якія не хацелі жыць разам з бацькамі або жылі ў статусе грамадзянскага шлюбу, то цяпер сітуацыя цалкам змянілася. Маладыя зарэгістраваныя пары пачалі масава вяртацца ў кватэры бацькоў, а "свабодныя" шлюбы ў выпадках, калі фінансы спяваюць рамансы, развальваюцца вельмі хутка. Спецыялісты рынку адзначаюць, што частка такіх сем'яў цяпер пачала здымаць больш танныя кватэры ці ўвогуле асобныя пакойчыкі.

Слабенькія аднапакаёўкі — за 150-160 долараў 

Цяпер кліенты агенцтваў нерухомасці ўсё часцей заказваюць жыллё мінімальнага цэнавага дыяпазону. Як паведаміла карэспандэнту "Звязды" начальнік арэнды Цэнтра гандлю нерухомасцю "ПАКОДАН" Аксана Лукашэвіч, маленькія аднапакаёвыя "хрушчоўкі" са старой мэбляй ці часткова мэбляваныя маюць мінімальны кошт арэнды аднапакаёвых кватэр у межах 150—160 долараў у далёкіх або загазаваных раёнах. Сёння такіх танных кватэр вельмі мала, таму новыя жыльцы з’яўляюцца на працягу некалькіх дзён.

Сярэдні кошт стандартных аднапакаёвых кватэр з больш-менш прывабнай мэбляй складае ўжо 180—210 долараў. Новыя і вялікія па плошчы, але пустыя кватэры ў новабудоўлях прапануюцца кліентам за 170—200 долараў. Сапраўды якасныя стандартныя аднапакаёўкі з сучаснымі кухнямі і пральнай машынай маюць цэннік ужо ад 250 да 300 долараў. Элітныя аднапакаёвыя кватэры-студыі плошчай 60—80 квадратных метраў, дзе практычна няма перагародак, а жыллё падзелена на зоны мэбляй, каштуюць і цяпер 600—700 долараў.

З'явіліся двухпакаёўкі і за 190 долараў 

Сярэдні кошт арэнды стандартных двухпакаёвых кватэр складае 200—250 долараў. Блізкасць да метро дабаўляе да гэтага цэнніка яшчэ прыкладна 50—100 долараў. Разам з тым на рынку арэнды часам сустракаюцца і маленькія двухпакаёўкі, якія патрабуюць дробнага рамонту, ужо і за 190 долараў. Якасныя двухпакаёўкі з сучаснай мэбляй і пральнай машынай каштуюць 300—350 долараў. Элітныя двухпакаёўкі агульнай плошчай ад 80 да 100 квадратных метраў маюць цэннік ад 500 да 1000 долараў, а цалкам "упакаваныя" кватэры з дарагой мэбляй і сучаснай бытавой тэхнікай прапануюцца ў арэнду за 1,5—2 тысячы долараў.

Трохпакаёвыя кватэры сярэдняй якасці карыстаюцца ў кватарантаў мінімальным попытам, таму цэннік на іх усяго на 20—30 долараў вышэй, чым на двухпакаёўкі. Нават сем'і з дзецьмі часцей выбіраюць якасную двухпакаёвую кватэру за 300 долараў, чым вялікую трохпакаёўку за такі кошт. Гэта зразумела, бо квартплата за такое жыллё менавіта зімой сур'ёзна б'е па кішэні кватарантаў.

Упэўнены попыт толькі на танныя пакоі

Наш эксперт адзначае, што ў апошнія два тыдні на рынак арэнды трапіла вялікая колькасць здымных кватэр, але попыт на іх мінімальны. Калі за тыдзень на рынку з'яўляецца каля 2 тысяч "свежых" здымных кватэр, то за гэты час кватарантаў атрымліваюць толькі недзе 100 з іх. Астатнія 1900 кватэр проста "гуляюць" па рынку і застаюцца пустымі. Кліенты не здымаюць іх, бо дорага, а гаспадары пакуль на зніжкі не ідуць. Аксана Лукашэвіч упэўнена, што калі такая тэндэнцыя захаваецца і надалей, то ў студзені—лютым будзе назірацца чарговае патанненне сярэдніх па якасці кватэр. А вось кватэры з добрым рамонтам і жыллё эліт-класа таннець не будзе нават тады. Гаспадары такога жылля чакаюць менавіта свайго самавітага кліента і сумнеўным кватарантам за грашы́ здаваць кватэры не будуць.

Слабенькія і сярэднія па якасці невялікія кватэры да сярэдзіны лютага могуць патаннець прыкладна на 20—30 долараў. Тады мінімальны цэннік нават стандартных аднапакаёвых кватэр з мэбляй можа знізіцца да 130—150 долараў.

Пра тое, што нават мінскія заробкі не заўсёды дазваляюць людзям здымаць кватэры, сведчыць устойлівы попыт на асобныя пакоі ў шматпакаёўках. Часам асобны пакой у кватэры здымае нават маладая сям'я з дзіцем. Гаспадары такога жылля ўжо перагледзелі свае цэннікі. Арэнда асобнага пакоя каштуе звычайна 450—500 тысяч рублёў, а яшчэ летам было не менш як 100 долараў.

←Губернаторы считают необходимым наладить систему координации программы импортозамещения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика