Бабруйскія трактары выязджаюць на новыя экспартныя гарызонты
13.12.2011 09:00
—
Новости Экономики
Бабруйскія трактары выязджаюць на новыя экспартныя гарызонты
Телерадиокомпания "Могилев"Завод трактарных дэталяў і агрэгатаў у Бабруйску пашырае геаграфію экспартных паставак і пачынае выпуск новай мадэлі трактара. Рэалізуюць тут і масштабны інвестыцыйны праект. Пасля Новага года запрацуе лінія па выпуску дыскавага кола. Бабруйскія машынабудаўнікі ў гэтым манапалісты ў Беларусі, цяпер яны змогуць забяспечыць дыскавымі коламі ўсю гаму сельгастэхнікі.