Сталічныя кватэры патаннеюць яшчэ на 7—10 працэнтаў
09.12.2011 08:08
—
Новости Экономики
Сталічныя кватэры патаннеюць яшчэ на 7—10 працэнтаў
Эксперты рынку адзначаюць, што сёлета толькі ў лістападзе павысілася актыўнасць пакупнікоў жылля. Да гэтага часу патэнцыяльныя кліенты больш увагі надавалі першаснаму рынку жылля, дзе існавала магчымасць заключаць дагаворы з забудоўшчыкамі па адносна зразумелых цэнах. А вось у лістападзе колькасць рэальных здзелак павялічылася менавіта на другасным рынку жылля. Людзі і зараз набываюць кватэры, аднак актыўнасць пачала зніжацца.
Кіраўнік агенцтва "БелЦТН" старшыня савета Беларускай асацыяцыі "Нерухомасць" Мікалай Прасталупаў упэўнены, што пасля 20—25 снежня і потым, ажно да сярэдзіны студзеня на другасным рынку жыллёвай нерухомасці ўсталюецца мёртвы сезон. У гэты час купляюцца ці прадаюцца толькі кватэры, дамоўленасці па якіх былі раней.
Маленькія аднапакаёўкі каштуюць да $40 тысяч
Паводле звестак інфармацыйнага каталога спецыялізаванага выдання "Нерухомасць Беларусі", сярэдні кошт прапановы квадратнага метра агульнай плошчы аднапакаёвых кватэр зменшыўся за мінулы тыдзень усяго на адзін долар і склаў 1371 долараў. Прыкладна на такім узроўні трымаецца і кошт жыллёвага "квадрата" двухпакаёвых кватэр.
Самыя танныя аднапакаёвыя кватэры прапануюцца кліентам цяпер за 35—38 тысяч долараў. Гэта зусім маленькія кватэры агульнай плошчай да 33 квадратных метраў у старых дамах Заводскага раёна і Шабаноў. Увогуле, прапанова такіх танных кватэр коштам да 40 тысяч долараў зараз даволі ўнушальная — у базе звестак можна знайсці больш як 100 варыянтаў. А вось самая вялікая прапанова прыпадае на дыяпазон ад 40 да 50 тысяч долараў. Аднапакаёвых кватэр даражэй за 65 тысяч долараў у продажы ўвогуле амаль няма. Якасныя і элітныя аднапакаёўкі ў час крызісу гаспадары мабыць вырашылі пакуль не прадаваць.
Зусім слабенькія двухпакаёвыя кватэры агульнай плошчай 40—45 квадратных метраў каштуюць цяпер 42—47 тысяч долараў. Крыху лепшыя па якасці і месцазнаходжанні кватэры такіх памераў могуць прапаноўвацца і за 50—55 тысяч долараў. Самая вялікая колькасць варыянтаў стандартных двухпакаёвых кватэр агульнай плошчай да 53 квадратных метраў каштуе ўжо да 60—63 тысяч долараў. Існуе вялікая прапанова двухпакаёвак з цэннікам і ў межах 70—80 тысяч долараў, аднак попыт на такое жыллё сёння мінімальны.
Мацней за ўсё таннелі ў апошні месяц шматпакаёвыя кватэры. Толькі за апошні тыдзень трохпакаёвыя кватэры ў сталіцы "згубілі" адразу некалькі працэнтаў, бо за гэты час сярэдні кошт квадратнага метра такога жылля патаннеў адразу на 15 долараў. Рэальныя цэннікі немаладых шматпакаёвых кватэр складаюць у межах 1100—1150 долараў за квадратны метр агульнай плошчы. Разам з тым, нават па такім кошце на рынку вялікія кватэры цяпер амаль не купляюцца.
Забудоўшчыкі аб'яўляюць аб масавых зніжках
Менавіта гэтымі днямі амаль усе камерцыйныя забудоўшчыкі, якія займаюцца долевым будаўніцтвам жылых дамоў, прапануюць сваім патэнцыяльным кліентам сур'ёзныя зніжкі ў памеры да 10 працэнтаў. Гэтая прапанова дзейнічае да пачатку наступнага года. Так, кватэры ў дамах комплексу "Брылевічы" ад арганізацыі "Арэса-сэрвіс" прапануюцца па цэнніку квадратнага метра ў межах ад 1000 да 1150 долараў. А вось у жылым комплексе "Маяк Мінска", які рэалізуецца ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі, кошт квадратнага метра кватэр складае ўсяго ад 900 долараў.
Мікалай Прасталупаў упэўнены, што амаль усе камерцыйныя забудоўшчыкі будуць вымушаны прадаваць кватэры, дзе жыллёвы "квадрат" каштуе да тысячы долараў. Справа ў тым, што ў сённяшніх эканамічных умовах продаж новых кватэр істотна знізіўся, а ў асобных забудоўшчыкаў даволі шмат кватэр у новых дамах ужо "завісла" на 2—5 месяцаў.
Другасны рынак будзе звужацца і... таннець далей?
Мікалай Прасталупаў упэўнены, што ў снежні і студзені кватэры будуць таннець і надалей. Істотнае зніжэнне ўзроўняў даходаў насельніцтва ў доларавым эквіваленце павінна паўплываць на кошт будаўніцтва жылля і на цэннікі "ўжо немаладога" жылля. Павелічэнне стаўкі рэфінансавання да 45 працэнтаў гадавых аўтаматычна павялічыць працэнтныя стаўкі і па камерцыйных крэдытах пад жыллё. Без крэдытаў масавага пакупніка на другасным рынку жылля не будзе. Атрымліваецца, што попыт на жыллё зменшыцца, а таму яно і пачне таннець. Гэта толькі адзін момант. Аднак існуе і другі бок сітуацыі...
У краіне афіцыйна аб'яўлена аб сур'ёзным зніжэнні аб'ёмаў будаўніцтва жылля на тэрыторыі Беларусі. Так, перад будаўнічай галіной кіраўніцтвам краіны пастаўлена задача больш актыўна заваёўваць замежныя рынкі. Ужо цяпер айчынныя будаўнічыя комплексы атрымалі высокадаходныя заказы ў Ленінградскай, Маскоўскай, Смаленскай і іншых абласцях Расіі. У Мінбудархітэктуры разлічваюць у 2012 годзе толькі 50 працэнтаў аб'ёмаў будаваць жылля на тэрыторыі нашай краіны, а вось астатняя палова жылля будзе ўзведзена за межамі дзяржавы. Як адгукнецца новая жыллёвая палітыка дзяржавы на канчатковых цэнах на другасным рынку жылля? Зразумела, што такое змяншэнне аб'ёмаў жыллёвага будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі праз пэўны час пачне павялічваць колькасць тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. З гэтага боку атрымліваецца, што колькасць патэнцыяльных пакупнікоў кватэр на другасным рынку хутка пачне павялічвацца. Пытанне толькі — калі?
На другасным рынку жылля спрацоўвае яшчэ адзін момант. Калі на рынку не хапае рэальных пакупнікоў кватэр, то ўласнікі могуць не згаджацца на зніжкі, а прытрымаць жыллё да лепшых часоў. Кватэры ў гэтым выпадку пераходзяць на рынак арэнды жылля.
У гэтай сітуацыі цэны на жыллё не павінны хутка вагацца ў той ці іншы бок. Хутчэй за ўсё патанненне, якое існуе, працягнецца і ў першы месяц наступнага года. Разам з тым, зніжэнне такіх цэнаў у доларавым эквіваленце будзе трымацца ў межах 10 працэнтаў.