Чаму на Віцебшчыне не здабываюць сапрапель, на якім можна азалаціцца?

Источник материала:  
06.12.2011 09:18 — Новости Экономики

Чаму на Віцебшчыне не здабываюць сапрапель, на якім можна азалаціцца?


Чаму на Віцебшчыне не здабываюць сапрапель, на якім можна азалаціцца?Аказваецца, на Віцебшчыне зараз не здабываюць сапрапель, на якім пры добрым бізнэс-падыходзе можна літаральна азалаціцца. Магчымасці выкарыстання сапрапелю вельмі шырокія. У сельскай гаспадарцы сапрапелевыя прадукты прымяняюцца ў якасці ўгнаенняў, кармавых дабавак і біястымулятараў. Сапрапелевыя сарбенты выкарыстоўваюцца для збору нафтавых прадуктаў з паверхні вады і рэкультывацыі глеб. Выкарыстоўваецца сапрапель і пры вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Багаты хімічны састаў і ўнікальныя ўласцівасці сапрапелю робяць яго выдатнай сыравінай для фармакалагічнай прамысловасці і касметалогіі.

Цікава, дарэчы, што менавіта ў сегментах лекавага і касметычнага рынкаў цэны на сапрапелевую прадукцыю растуць найбольш высокімі тэмпамі. Паводле інфармацыі расійскіх даследчыкаў, з 2007 года яны павялічыліся ў пяць разоў.

Медыкі будуць выкарыстоўваць сапрапель

Як расказала карэспандэнту "Звязды" Жанна Алейнікава, начальнік аддзела Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, 70 працэнтаў усіх разведаных беларускіх запасаў сапрапелю — у Віцебскай вобласці. І гэта тлумачыцца тым, што ў Прыдзвінскім краі шмат водных аб'ектаў і тарфяных радовішчаў. А сапрапель звычайна адкладваецца на гэтых участках. У цэлым па краіне сапрапелевыя запасы на ўзроўні чатырох мільярдаў кубічных метраў. Сёння праводзіцца канкрэтная работа па аднаўленні здабычы сапрапелю. У прыватнасці, у Дубровенскім раёне па ініцыятыве кіраўніцтва раённай бальніцы праводзіцца комплекс даследаванняў па разведцы і атэстацыі лячэбнай гразі ў мясцовых азёрах. Рэспубліканскі інстытут прыродакарыстання праводзіць пошук перспектыўных азёрных радовішчаў сапрапелевай гразі. Яна спатрэбіцца і для аздараўленчага комплексу "Пліса" ў Глыбоцкім раёне, які задумана зрабіць на ўзроўні атэля ў "пяць зорак". Праводзяцца даследаванні і на возеры Чорнае ў Браслаўскім раёне, а таксама на возеры ў Пастаўскім раёне з пункту гледжання выкарыстання сапрапелевай гразі ў лячэбных мэтах. Усяго ў Віцебскай вобласці 78 азёр, на якіх можна здабываць сапрапель.

На Віцебшчыне ўлады даўно ўжо гатовы да прыходу інвестараў. Інвестыцыі — гэта новыя рабочыя месцы, падаткі.

І мужыкам дапамагае!

Гэта цікава. Слова "сапрапель" у перакладзе з грэчаскай мовы азначае "гнілы глей". У аснове сапрапелю — гаючая рэліктавая гразь, якой больш за 20 тысяч гадоў. Незвычайнай здольнасцю валодае і вада ў некаторых азёрах: яна не псуецца, і ў ёй не назіраюцца працэсы гніення, бо зусім адсутнічаюць хваробатворныя бактэрыі. Вада з возера ў выніку можа валодаць выразным абеззаражвальным дзеяннем.

Арганічная частка сапрапелю ўяўляе сабой комплекс раслінных і жывёльных рэшткаў і прадуктаў іх распаду. Менавіта таму сапрапель па сваёй актыўнасці канкурыруе з легендарнымі жэньшэнем і муміё. І, кажуць, дапамагае мужчынам, у якіх узніклі праблемы з патэнцыяй.

Чаму на Віцебшчыне не здабываюць сапрапель, на якім можна азалаціцца?Дзякуючы сваім унікальным уласцівасцям, сапрапель знайшоў шырокае прымяненне ў касметалогіі: маскі, абгортванні, аплікацыі, кампрэсы і ванны. Ёсць нават серыя "элітнай" прадукцыі пад назвай "Залаты сапрапель" і іншыя.

Акрамя хімічнага і цеплавога фактару, існуе яшчэ і інфармацыйнае ўздзеянне сапрапелю на арганізм акумуляванай энергіяй першароднай прыроды. Гэтая энергія назапашвалася ў сапрапелевай гразі на працягу шматлікіх якіх тысячагоддзяў, таму іх гаючае дзеянне адчувальнае ўжо пасля першых працэдур.

Прафілактычныя і аздараўленчыя працэдуры з сапрапелевай граззю рэкамендуецца праводзіць вечарам — яны здымаюць раздражненне скуры, супакойваюць нервовую сістэму і паляпшаюць сон. Непасрэдна перад працэдурай сапрапель неабходна разагрэць на вадзяной лазні да тэмпературы 38-42 градусаў. Для прыгатавання карысных прыродных "лекаў" на літровы слоік з вадой трэба дзве трэці сапрапелю. Для атрымання ўстойлівага касметычнага эфекту неабходна правесці курс працэдур. Медыкі папярэджваюць, што не дапускаецца рабіць маскі адначасова на твар і цела, паколькі гэта зніжае эфектыўнасць працэдуры — дзеянне гразі заснавана на прыліве крыві ў пэўную зону. Пры правядзенні працэдур рэкамендуецца выкарыстоўваць толькі эмаляваны або шкляны посуд. Выкарыстанне металічнага посуду не дапускаецца. Для нанясення сапрапелю неабходна выкарыстоўваць драўляныя або пласмасавыя лыжкі-лапатачкі.

Сапрапелевыя гразі дзейнічаюць на арганізм вельмі мякка. Паляпшаюць кіслародны абмен, стымулююць функцыі вегетатыўнай нервовай сістэмы, узбагачаюць арганізм кальцыем, жалезам, магніем, бромам, ёдам, каліем, вітамінамі, амінакіслотамі. А яшчэ перашкаджаюць працэсу старэння, аднаўляюць імунітэт, узмацняюць ахоўныя ўласцівасці скурных пакроваў, выводзяць з арганізма шлакі, таксіны, цяжкія металы.

Між іншым, не выкідвайце выкарыстаны ў касметычных і іншых мэтах сапрапель. Ён можа знайсці і другаснае ўжыванне — для падкормкі хатніх раслін або на дачным участку. 
←Белорусский бизнес пока не готов заняться меценатством

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика