Старшыня Гомельскага аблвыканкама "Пераходзім на паўднёвыя культуры"

Источник материала:  
29.11.2011 10:58 — Новости Экономики

Старшыня Гомельскага аблвыканкама "Пераходзім на паўднёвыя культуры"

  • Ірына АСТАШКЕВІЧ, фота аўтара, Звязда

Чатыры новыя трактары МТЗ падчас свята абласных "Дажынак" у Светлагорску атрымалі гаспадаркі Гомельскай вобласці.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама "Пераходзім на паўднёвыя культуры"Падарунак кіраўнікам прадпрыемстваў перадаў міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Міхаіл Русы. Ён падкрэсліў, што паказчыкі, якіх дасягнула Гомельшчына сёлета, годныя павагі. Удзельнікі і госці абласных "Дажынак-2011" наведалі выставу сельскагаспадарчай тэхнікі, імправізаваныя падворкі і гандлёвыя рады, дзе быў прадстаўлены вялікі асартымент прадукцыі перапрацоўчых прадпрыемстваў рэгіёна.

— Нашай вобласці сёлета не сорамна. Мы атрымалі ўраджай 1 млн 240 тыс. збожжа — гэта на 40% больш за леташні, — падкрэсліў старшыня аблвыканкама Уладзімір Дворнік. — Мы забяспечылі сябе і харчовым, і фуражным зернем. Нарыхтавалі рэкордны ўраджай кармоў — па 37 ц кармавых адзінак травяністых кармоў на кожную ўмоўную галаву жывёлы, што амаль на 60% больш за леташні паказчык. Тым не менш, я думаю, што гэта толькі пачатак. Упэўнены: мы можам зрабіць куды больш, чым сёлета. Улічваючы невысокі бал глебы на Гомельшчыне, пясчаныя землі і засуху, якую назіраем на працягу апошняга дзесяцігоддзя, мы павінны мяняць сітуацыю. Інакш застанемся і без кармоў, без зерня і без іншай прадукцыі. Менавіта таму сёлета мы павялічылі плошчы пад кукурузай да 250 тысяч га. Мы атрымалі 360 тысяч тон зерня кукурузы і такім чынам забяспечылі будучыню для жывёлагадоўлі. Краіна закупляе па імпарце бялковую сыравіну — сою, сланечнік. Наступны этап для нас (з улікам умоў надвор'я на Гомельшчыне) — пераход на паўднёвыя культуры: і такім чынам павелічэнне налета пасеваў бабовых. Гэта дазволіць зэканоміць валюту і ўрэшце атрымаць больш танную прадукцыю.

Будзе ўлічвацца, безумоўна, і вопыт Мазырскага раёна, які дагэтуль узначальваў Уладзімір Дворнік. Раён упэўнена лідзіруе па вытворчасці менавіта сельгаспрадукцыі. Тут сёлета было атрымана 150 кг кармавых адзінак на бала-гектар, адзначыў Уладзімір Андрэевіч:

— Гэта лепшы вынік у Гомельскай вобласці, якая ў сярэднім мае 116 кг кармавых адзінак на бала-гектар. Мы аналізуем сітуацыю і на прыкладзе Мазырскага раёна вучым кадры, паказваем, як можна працаваць.

Віноўнікам урачыстасцяў — лепшым камбайнерам, кіроўцам, спецыялістам, калектывам сельгаспрадпрыемстваў і раёнаў — уручаны дыпломы, падарункі і кветкі. 
←«Газпром» и «Белтрансгаз» договорились по вопросам взаимных расчетов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика