Ермакова: Цэны я ведаю. Калі сама не хаджу ў краму, дапамагаюць спецыялісты

Источник материала:  
10.11.2011 18:20 — Новости Экономики

Ермакова: Цэны я ведаю. Калі сама не хаджу ў краму, дапамагаюць спецыялісты


Еўрарадыё запытала старшыню Нацбанка, ці ведае яна, колькі каштуе свініна і чаму курс долара большы за абяцаныя 5 тысяч.

Ермакова: Цэны я ведаю. Калі сама не хаджу ў краму, дапамагаюць спецыялісты
Фото: photo.bymedia.net

У чацвер, 10 лістапада, старшыня Нацбанка Надзея Ермакова адказвала на пытанні чытачоў "СБ. Беларусь Сегодня". Еўрарадыё датэлефанавалася і задало свае пытанні.

Па-першае, мы пацікавіліся ў Надзеі Андрэеўны, ці сочыць яна за цэнамі, ці ведае, колькі каштуе ў Мінску свініна. Старшыня Нацбанка цану так і не назвала, хаця запэўніла, што яе ведае.

Надзея Ермакова: "Цэны я ведаю, кантралюю. І калі сама не хаджу ў краму, то мне інфармацыю даюць спецыялісты. І не толькі па свініне, а па ўсіх таварах, на якія я павінна арыентавацца".

Еўрарадыё: Дык колькі цяпер каштуе свініна?

Надзея Ермакова: "Ну, схадзіце ў краму, паглядзіце самі. Бо я цяпер сяджу за сталом і не ведаю…"

Дэвальвацыя і курс долара, канешне, мае ўплыў на кошт прадуктаў, цэны на якія ўсталёўваюцца свабодна, працягвае Надзея Ермакова.

Надзея Ермакова: “Шмат у якія тавары закладзены ўжо нашмат вышэйшы курс. Не толькі 8 тысяч, але і больш. І 10 тысяч за долар!”

Еўрарадыё цікавіцца, якім чынам тады Нацбанк яшчэ ў верасні “матэматычна вывяраў” курс долара ў 5 тысяч. Чаму сённяшні курс з тым не супадае?

Старшыня Нацбанка запэўнівае, што курс вызначаецца на падставе попыту і прапановы. І 5 тысячам ён цяпер роўны быць не можа, бо “апынулася па-іншаму”.

Надзея Ермакова: “На сённяшні дзень 5 тысяч пакуль не пралічваецца. Таму што попыт нашмат вышэйшы”.

Еўрарадыё: “То бок думалі, што ён будзе іншым?”

Надзея Ермакова: “Я думаю, што думалі, а апынулася па-іншаму. Патрэба ў валюце нашмат атрымалася вышэй. Яна патрэбная на пакупку нафты, газу, электраэнергіі, на пагашэнне валютных крэдытаў”.

Увогуле, на руках у беларусаў — вельмі вялікія сумы грошай, кажа старшыня Нацбанка.

Надзея Ермакова: “За той перыяд, калі быў уведзены свабодны рынак - з 14-га верасня і да ўчора, насельніцтва прадала на чыстай аснове 490 мільёнаў долараў. То бок продаж перавышае пакупку”.

Больш за ўсё людзей сёння цікавілі пытанні, звязаныя з надзённымі праблемамі, падзялілася Надзея Ермакова з Еўрарадыё.

“Ва ўсіх, хто тэлефанаваў перад вамі, пытанне было па крэдытаванні жылля”.
←Белорусская делегация ознакомилась с опытом Латвии по переработке и утилизации отходов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика