Чырвоная соль зямлі

Источник материала:  
Новы калійны камбінат у Беларусі пабудуюць на прынцыпах прыватна-дзяржаўнага партнёрства
Як вядома, цяпер краіна пастаўляе на сусветныя рынкі тысячы тон каштоўных калійных угнаенняў, якія здабываюцца ў шахтах Салігорска. Тамтэйшае акцыянернае таварыства “Беларуськалій” — адно з буйнейшых у свеце па вытворчасці падобнай прадукцыі. У планах і будаўніцтва другога калійнага камбіната, магутнасцю 1,1 мільёна тон угнаенняў у год, заявіў нядаўна Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з Міхаілам Гуцарыевым. Расійскі бізнесмен — уладальнік кампаніі GMC Global Energy plc, бярэцца рэалізаваць вялікі інвестпраект у Беларусі. Плануецца, што новы камбінат будзе ўзведзены за кошт сродкаў кампаніі.
Пры рэалізацыі праекта будзе створана каля паўтары тысячы новых працоўных месцаў, агульны ж аб’ём інвестыцый — паўтара мільярда долараў. Гэта — маштабны праект па асваенні нетраў Беларусі на прынцыпах прыватна-дзяржаўнага партнёрства.
Першыя інвестыцыі ў праект пойдуць ужо сёлета, каля 70 працэнтаў рабочых і спецыялістаў, якія прыцягваюцца для будаўніцтва, будуць беларускімі грамадзянамі. Генеральны дырэктар прадпрыемства і кіраўніцтва кампаніі таксама павінны быць з Беларусі.


←Сушить или плющить? Каждый решает сам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика