Працаваць будзем разам

Источник материала:  
Працаваць будзем разамПолацк першым з беларускіх гарадоў далучыўся да Пакту мэраў
Дэкларацыя аб далучэнні Полацка да Пакту мэраў падпісана нядаўна ў Фрыдрыхсхафэне (Германія), паведаміў старшыня Полацкага гарвыканкама Аляксандр Пазняк. Урачыстая цырымонія прайшла ў прысутнасці мэраў гарадоў Фрыдрыхсхафэн, Мурса (Іспанія), прадстаўнікоў грамадскасці і еўрапейскіх СМІ. Такім чынам, Полацк стаў першым беларускім горадам, які ўзяўся рэалізаваць стратэгію Еўрасаюза “20-20-20”. У чым яе сэнс? Скараціць выкіды вуглякіслага газу ў атмасферу на 20 працэнтаў, на столькі ж павялічыць долю выкарыстання альтэрнатыўных крыніц энергіі і павысіць энергаэфектыўнасць. Усё гэта палачане бяруцца зрабіць да 2020 года. “Далучэнне да Пакту мэраў адкрывае Полацку доступ да еўрапейскіх інавацыйных тэхналогій энергазберажэння, а значыць павялічваецца навукова-тэхнічны патэнцыял горада, дадуць эфект і партнёрскія сувязі з іншымі ўдзельнікамі Пакта мэраў”, — перакананы Аляксандр Пазняк.
Хутка пачнецца рэалізацыя Плана ўстойлівага энергетычнага развіцця Полацка. Дарэчы, над яго стварэннем працавала група міжнародных экспертаў з іспанскай кампаніі “Біянет” і Інстытута энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Іспанскія спецыялісты і беларускія вучоныя сумесна прааналізавалі, як выкарыстоўваецца электраэнергія на дзесяці буйных аб’ектах горада, і ўнеслі прапановы па яе эканоміі. Рэзервы знайшлі ў камунальных і жылых будынках, сістэме гарадскога асвятлення, на аўтатранспарце, прадпрыемствах жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Эксперты прапанавалі больш эканоміць за кошт мясцовых і аднаўляльных крыніц энергіі.
Пілотны праект плана — устаноўка энергазберагальных свяцільнікаў на праспекце Францыска Скарыны. Затым з'явяцца ў горадзе і эканомныя святлафоры.Працаваць будзем разам
Партнёрамі Полацка па праекце сталі адміністрацыі гарадоў Фрыдрыхсхафэн (Германія), Мурса (Іспанія), Сале (Марока) і Міжземнаморская камісія Канферэнцыі марскіх перыферыйных рэгіёнаў (Францыя).
Варта нагадаць, што праект “SURE: Устойлівае развіццё энергетыкі ў гарадах рэгіёну Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства — на шляху да Пакту мэраў" разлічаны на 30 месяцаў, яго бюджэт складае каля 790 тысяч еўра. Цяпер Пакт мэраў падпісалі ўжо больш за 2 тысячы гарадоў.

←Беларусь в рейтинге Doing Business-2012 заняла 69-е место

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика