Акцыі маладзечанскіх прадпрыемстваў пайшлі з малатка

Источник материала:  

На таргах, якія правяло ў мінулую пятніцу Дзяржкаммаёмасці, былі прададзеныя акцыі двух маладзечанскіх прадпрыемстваў.

Гэта ААТ “Маладзечанскі завод жалезабетонных вырабаў" (99,9% акцый на суму 12,2 млрд рублёў), якія набыў «Інжынерны цэнтр "АМТінжынірынг". Акцыі ААТ “Белпрамкультура-Маладзечна” (91,9%) за 850 мільёнаў рублёў набыло прыватнае ўнітарнае прадпрыемства "Эдэн-Н".

Усяго на аўкцыёне 30 верасня прададзеныя акцыі 5 беларускіх ААТ на суму 17,99 млрд рублёў. Выстаўлялі ся ж акцыі 16 прадпрыемстваў, сярод якіх і "Астравецкі завод "Радыёдэталь".

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, продаж "Маладзечанскага завода жалезабетонных вырабаў" стаў самай значнай здзелкай аўкцыёнаў, праведзеных 30 верасня.

Паводле АФН.

←Центробанки Беларуси и России выработают варианты интеграции на рынке платежных карт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика