Амаль траціну мяса Гродзенская вобласць пастаўляе ў Расію
06.09.2011 10:35
—
Новости Экономики
Амаль траціну мяса Гродзенская вобласць пастаўляе ў Расію
Гродзенская вобласць да 28 працэнтаў мяса (у асноўным свініны і ялавічыны) пастаўляе ў Расію... Яшчэ 12 працэнтаў ад усяго аб’ёма паглынае Мінск.
Па словах генеральнага дырэктара “Гроднамясамалпрома” Юрыя Шупейкі, прадпрыемствы па вытворчасці мясапрадуктаў з’яўляюцца асноўнымі пастаўшчыкамі валюты для ўсяго аграпрамысловага комплекса. Цяпер страты ад рэалізацыі мяса на ўнутраным рынку складаюць ад 8 да 20 працэнтаў. Пасля падвышэння адпускных цэнаў страты скарацяцца, але ўсё роўна прадаваць за межы Беларусі – больш выгадна, чым на ўнутраным рынку.
За сем месяцаў гарадзенцы прадалі ў Расію на 5,2 працэнта больш мясапрадуктаў, чым летась на гэты час.