Больш за 10 мільярдаў рублёў дадаткова здабылі падаткавікі для бюджэта

Источник материала:  
31.07.2011 16:20 — Новости Экономики

Больш за 10 мільярдаў рублёў дадаткова здабылі падаткавікі для бюджэта


Дадатковае паступленне ў бюджэт 10,3 мільярдаў рублеў забяспечыла кантрольная праца падатковых інспекцый Віцебскай вобласці за першае паўгоддзе.

Інспекцыямі вобласці за шэсць месяцаў 2011 года праведзена 1949 праверак у адносінах да суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, у выніку 1924 планавых праверак высветленыя парушэнні падатковага і іншага заканадаўства. То бок мяжу закона пераступілі 98,7% правераных.

Як паведамляе прэсслужба інспекцыі МПЗ Віцебскай вобласці, па выніках планавых праверак паступіла ў бюджэт 8 мільярдаў рублёў. Усяго ж ў выніку кантрольнай працы за першае паўгоддзе 2011 года забяспечана дадатковае паступленне ў бюджэт 10,3 мільярдаў рублёў. 
←«Амкодор» увеличил экспорт в 2,5 раза

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика