Уклады насельнiцтва за чэрвень у рублях выраслі, а ў валюце - знізіліся

Источник материала:  
13.07.2011 11:42 — Новости Экономики

Уклады насельнiцтва за чэрвень у рублях выраслі, а ў валюце - знізіліся

Пресс-служба Нацбанка
Уклады насельнiцтва за чэрвень у рублях выраслі, а ў валюце - знізілісяБольш як на Br926 мiльярдаў, або на 10,1 працэнта, узраслi за мiнулы месяц уклады насельнiцтва ў нацыянальнай валюце i на пачатак лiпеня дасягнулi Br10,1 трыльёна, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Iншая сiтуацыя з iнвалютнымi дэпазiтамi. Тэндэнцыя па iх знiжэннi працягвалася i ў чэрвенi, хаця ў трэцяй дэкадзе месяца сiтуацыя стабiлiзавалася. Па папярэднiх звестках, тэрмiновыя ўклады працягвалi расцi i ў першай дэкадзе лiпеня. Так, калi ў маi iнвалютныя дэпазiты зменшылiся ў эквiваленце на 469,3 мiльёна долараў ЗША, то ў чэрвенi – у эквiваленце на 240,2 мiльёна долараў ЗША i на пачатак лiпеня склалi ў эквiваленце амаль 3,5 мiльярда долараў ЗША.

У цэлым рублёвыя i iнвалютныя ўклады насельнiцтва ў беларускiх банках ў пералiку на нацыянальную валюту на 01.07.2011 склалi звыш як Br27,4 трыльёна.

Як вядома, у адпаведнасцi з беларускiм заканадаўствам у нашай краiне гарантуецца поўная захаванасць зберажэнняў насельнiцтва ва ўсiх банках. Да таго ж даходы грамадзян ад размяшчэння грашовых сродкаў у банкаўскiх укладах не абкладаюцца падаткам. 
←Белорусская делегация принимает участие в пленарном заседании неформального объединения финансовых разведок в Ереване

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика