Нацбанк уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Мiжнародны фестываль мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску"
27.06.2011 11:19
—
Новости Экономики
Нацбанк уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Мiжнародны фестываль мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску"
Пресс-служба НацбанкаНацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 27 чэрвеня 2011 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Мiжнародны фестываль мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску" новай серыi "Мiжнародныя фестывалi ў Беларусi": срэбную – намiналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 37,00 мм; медна-нiкелевую – намiналам 1 рубель, масай 20,00 г, дыяметрам 37,00 мм, паведамляе прэсс-служба Нацбанку.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс: уверсе ў цэнтры – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры манеты – лагатып Славянскага базару, выкананы ў стылi дынамiчнай, дэкаратыўна-шрыфтавой кампазiцыi; па крузе надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – намiнал: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай); злева – год чаканкi; справа на срэбнай манеце – проба сплаву.
Рэверс: у цэнтры на фоне панарамы горада з пазнавальнымi i характэрнымi для Вiцебска архiтэктурнымi вобразамi – стылiзаваная рэльефная выява рукi, працягнутай да гледача ў даверлiвым жэсце (далонню ўверх). На ёй з вежай "Духаўскi круглiк" на заднiм плане адлюстравана галоўная сцэна Славянскага базару – амфiтэатр, за ёй – нотка-валошка з пялёсткамi, якiя пераўтвараюцца ў птушак.
Манеты адчаканены на ЗАТ "Лiтоўскi манетны двор": срэбная якасцю "пруф", медна-нiкелевая – "пруф-лайк". Тыраж срэбнай i медна-нiкелевай манет па 2500 штук.
Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.