Падаражэлі цыгарэты беларускай вытворчасці

Источник материала:  
26.06.2011 15:35 — Новости Экономики

Падаражэлі цыгарэты беларускай вытворчасці

Радыё Свабода
Паводле рашэньня Мінэканомікі з 26 чэрвеня ў краіне падаражэлі ўсе маркі цыгарэт беларускай вытворчасці.

Павышэнне коштаў закранула прадукцыю гарадзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" і ААТ "Тытунь-Інвэст". Так, папулярныя цыгарэты "Kent" цяпер каштуюць 5000 рублёў, "Lucky Strike" - 3900, "Camel" - 5000, "Winston" - 3900. Поўны спіс можна паглядзець тут.

"Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія маюць аб'екты аптовага, рознічнага гандлю і грамадскага харчавання, зрабіць па стане на 26 чэрвеня 2011 году пераацэнку рэшткаў тытунёвых вырабаў у адпаведнасці са змяненнямі, прадугледжанымі пунктам 1 дадзенай пастановы. Розніцу ад пераацэнкі рэшткаў прадукцыі аднесці на вынікі гаспадарчай дзейнасці згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь", сказана ў пастанове Міністэрства эканомікі №95.

Апошні раз цыгарэты даражэлі 8 чэрвеня — на 30–60% у залежнасці ад маркі. 

←Fund for Peace: Уровень благополучия в Беларуси — средненький

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика