Грамадзяне ў сакавіку забралі з банкаў амаль 1,2 трлн рублёў, але за квартал дэпазіты ўзраслі на 4%

Источник материала:  
11.04.2011 16:35 — Новости Экономики

Грамадзяне ў сакавіку забралі з банкаў амаль 1,2 трлн рублёў, але за квартал дэпазіты ўзраслі на 4%

FINANCE.TUT.BY
Грамадзяне ў сакавіку забралі з банкаў амаль 1,2 трлн рублёў, але за квартал дэпазіты ўзраслі на 4%
Сітуацыя на валютным рынку, павышаны попыт з боку насельніцтва на аўтамабілі паўплывалі і на стан укладаў грамадзян у беларускіх банках, паведаміла ўпраленне інфармацыі Нацыянальнага банка.

Калі ў студзені – лютым рублёвыя і інвалютныя дэпазіты фізічных асоб павялічыліся на 2,1 трыльёна Br, то ў сакавіку яны зменшыліся амаль на 1,2 трыльёна Br. Пры гэтым уклады у нацыянальнай валюце знізіліся на 1,18 трыльёна Br, а ў замежнай – на 40,4 мільёна долараў ў эквіваленце.

У выніку сёлета за першы квартал рост рублёвых і інвалютных дэпазітаў насельніцтва склаў звыш 922 мільярда Br, або на 4 працэнты, і на пачатак красавіка яны дасягнулі амаль 23,9 трыльёна Br.

Дэпазіты ў нацыянальнай валюце за такі ж перыяд зменшыліся на 103,8 мільярда Br, або на 1,1 працэнта, а ў замежнай валюце ўзраслі на 272,1 мільёна долараў ЗША ў эквіваленце, або на 6,2 працэнта. На пачатак красавіка ўклады грамадзян склалі: у нацыянальнай валюце больш за 9,7 трыльёна Br, у замежнай – больш за 4,65 мільярда долараў ў эквіваленце.

Як вядома, у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам у нашай краіне гарантуецца поўная захаванасць зберажэнняў насельніцтва ва ўсіх банках. Да таго ж даходы грамадзян ад размяшчэння грашовых сродкаў у банкаўскіх укладах не абкладаюцца падаткам.

←Деловая активность упала до показателей двухлетней давности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика