Белнафтахім: Абмежаванняў на куплю бензіну, хутчэй за ўсё, не будзе

Источник материала:  
24.03.2011 14:15 — Новости Экономики

Белнафтахім: Абмежаванняў на куплю бензіну, хутчэй за ўсё, не будзе


Але ў канцэрне думаюць над іншым спосабам, каб спыніць “уцечку” паліва за мяжу.

У канцэрне “Белнафтахім” сапраўды абмяркоўваецца ўвядзенне абмежаванняў на куплю бензіну на памежных беларускіх АЗС. Але, хутчэй за ўсё, канцэрн не пойдзе на гэты непапулярны захад, распавяла Еўрарадыё прэс-сакратар прадпрыемства Марына Касцючэнка:

“Ніякіх абмежавальных захадаў пакуль не прынята і, магчыма, не будзе прынята. Гэтая тэма сапраўды абмяркоўвалася. Але, калі б нават і ўводзіліся абмежаванні, дык толькі на памежных АЗС. Хутчэй за ўсё, ад гэтага варыянта мы адмовімся, бо ёсць іншыя рычагі ўздзеяння на дадзеную праблему”.

Пры гэтым прэс-сакратар падкрэсліла, што “ўцечка” беларускага паліва за польскую і літоўскую межы застаецца актуальнай праблемай. “Можа адбыцца такое, што недзе забяруць вельмі вялікую колькасць паліва. На беларускім памежжы ёсць запраўкі, дзе за адзін раз машыны запраўляюцца на 1 тысячу долараў у пераліку на валюту… Пакуль наступны бензавоз з нафтабазы даедзе — па гэтых прычынах можа ў пэўным месцы ўтварыцца дэфіцыт. Але выключна па гэтых прычынах”, — працягвае Марына Касцючэнка.

Але на запраўцы, якая месціцца ў вёсцы Воран каля памежнага пункта “Катлоўка”, нам распавялі, што нават фуры звычайна не запраўляюць больш за 500 літраў паліва. Літр “саляркі” на беларускіх запраўках зараз каштуе 2850 рублёў, і гэта значыць, што разавы “чэк” не можа перавысіць 500 долараў у рублёвым эквіваленце. Што ж датычыцца 1 тысячы долараў, дык…

“Такога няма ў нас. Як жа ты на 1 тысячу долараў заправіш? Гэта паўтары тысячы літраў, не можа быць!” — распавялі на АЗС № 51.

Што праўда, чэргі варонаўскай запраўцы часам бываюць супастаўныя з чэргамі на саму “Катлоўку”. У Літве, куды можна трапіць праз гэты памежны пункт, літр бензіну каштуе ў сярэднім на 80 цэнтаў даражэй, чым у Беларусі. 
←Принципиальное решение о продаже части акций Белинвестбанка зарубежному инвестору пока не принято

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика