Тры выгады з аднаго праекта
24.03.2011
—
Новости Экономики
Непадалёк ад старажытнага горада Заслаўя працуе адзін з самых першых у Беларусі біярэактараў. З другасных рэсурсаў там атрымліваюць электраэнергію, цяпло і каштоўныя ўгнаенні.
Жыхароў вёскі Дзехнаўка, побач з якой чацвёрты год працуе нямецкі біярэактар, суседства з ім ніколькі не пужае. Бо ў біяэнергасістэме, ведаюць яны, няма ніякіх небяспечных элементаў. Гэта, калі казаць наўпрост, дзве вялізныя, кожная вышынёй з двупавярховы дом, ёмістасці, у якіх з гною выпрацоўваецца метан, і энергаўстаноўка — магутны дызель, у якім метан згарае. Ад біярэактара ў электрасетку краіны ідзе ток, да двух вытворчых памяшканняў гаспадаркі — гарачая вада. А на палі птушказавода “Беларускі”, якому належыць устаноўка, вывозяць высакаякасныя арганічныя ўгнаенні.
“Вядома ж, нам гонар мець такую сучасную тэхніку, — разважае галоўны энергетык гаспадаркі Мікалай Астроўскі. — Цяпер у планах другая чарга будаўніцтва. Хочам ухіліць пэўныя недахопы, заадно павялічыць магутнасць энергаўстаноўкі — як па выхадзе электрычнасці, так і цяпла”.
Цяпер, удакладняе галоўны энергетык, біярэактар дае магутнасць 340 кілат за гадзіну — гэта як невялікая гідраэлектрастанцыя раённага маштабу. А пасля рэканструкцыі эфектыўнасць узрасце амаль удвая. Энергаўстаноўка ўжо закуплена, каб устанавіць дадатковую ёмістасць (на мове спецыялістаў метан-тэнк) вядуцца праектныя работы, потым —будаўніцтва, у канцы года праект плануецца завяршыць.
Біярэактар — гэта, па сутнасці, яшчэ адна галіна сучаснай вытворчасці ў гэтай гаспадарцы. Толькі летась за электраэнергію там атрымалі 569 мільёнаў рублёў чыстага прыбытку. Пазаштатных сітуацый на аб’екце ні разу не было, а прадстаўнікі германскай фірмы, якая паставіла абсталяванне, у любы час дадуць кансультацыю. Летась, дарэчы, яны наведвалі аб’ект і засталіся задаволены яго работай.
Важна, што біярэактар ля Дзехнаўкі стаў зручнай эксперыментальнай пляцоўкай для развіцця біяэнергетыкі ў Беларусі. Гасцей, гаворыць М. Астроўскі, прыязджае вельмі шмат: кіраўнікі гаспадарак, адказныя работнікі з раёнаў, абласцей, міністэрстваў. Вось і нядаўна, напрыклад, былі патэнцыяльныя інвестары з Ірана, якія гатовы ўкладваць сродкі ў развіццё біяэнергетыкі ў Беларусі.
Іван Ждановіч