BelSwissBank забараніў валютныя аперацыі па пластыкавых картках
22.03.2011 16:06
—
Новости Экономики
BelSwissBank забараніў валютныя аперацыі па пластыкавых картках
BelSwissBank забараніў валютныя аперацыі па пластыкавых картках. Цяпер зняць валюту з карткі будзе немагчыма. Але гэта тычыцца рублёвых картак, а не валютных.
"Калі ў вас картка ў беларускіх рублях, то толькі ў беларускіх рублях зможаце здымаць валюту. Калі ў доларах, то толькі ў доларах", – распавялі Еўрарадыё ў БелСвісБанку.
Зняць долары з валютнай карткі можна, калі яны будуць у наяўнасці. Але ў банкаматах долараў ужо амаль няма. У банку таксама адзначылі, што могуць быць праблемы з валютай і ў касах, таму параілі папярэдне званіць і даведвацца.