Крыніцы ў спадчыну

Источник материала:  
Новы санаторый плануецца пабудаваць паблізу месца, дзе раней ужо была водалячэбніца
Пасёлак Відзы — месца на Браслаўшчыне, вядомае не толькі сваім прыгожым касцёлам, але і серавадароднымі крыніцамі. Менавіта там і можа з’явіцца санаторый. Дарэчы, пару стагоддзяў таму ў відзаўскім наваколлі дзейнічала водалячэбніца, створаная тагачаснымі прадпрымальнымі людзьмі са шляхецкага роду Мінейкаў. Ёсць звесткі, што пад наглядам спецыялістаў у ёй адначасова маглі папраўляць здароўе каля 50 пацыентаў. А пасля пажару, што здарыўся ў 50-х гадах ХІХ стагоддзя, ад водалячэбніцы застаўся толькі фундамент.
Пошукі мінеральных вод у наваколлі Відзаў пачаліся ў 2001 годзе. Крыніцы, вядома ж, нікуды не зніклі. Больш таго, акрамя серавадародных і бромных вод, каля пасёлка знойдзены розныя тыпы лячэбных гразей. “У гэтым месцы прыродай створаны ўсе ўмовы для адкрыцця санаторыя”, — перакананы дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Мікалай Мазур. Ён таксама адзначыў, што ўжо завершана рэканструкцыя знакавага для Беларусі санаторыя “Радон”, што ў Дзятлаўскім раёне Гродзеншчыны: там на здароўе працуюць радонавыя воды і сапрапелевыя гразі з возера Дзікае.

Аляксандр Андрэеў


←Земные заботы “Бобруйскагромаша”. Четыре малоизвестных факта из жизни известного завода

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика