Рублёвыя дэпазіты за люты ўзраслі на 7,4%

Источник материала:  
11.03.2011 09:56 — Новости Экономики

Рублёвыя дэпазіты за люты ўзраслі на 7,4%

FINANCE.TUT.BY
Рублёвыя дэпазіты за люты ўзраслі на 7,4%
Больш як на 2,1 трыльёна Br, або на 9,2 працэнта, павялічыліся за студзень – люты рублёвыя і інвалютныя ўклады насельніцтва ў беларускіх банках. На пачатак сакавіка яны перавысілі 25 трыльёнаў Br, паведамляе Нацбанк.

Дэпазіты ў нацыянальнай валюце за мінулы месяц узраслі на 749,2 мільярда Br, або на 7,4%, а ў замежнай – на 105,8 мільёна долараў, або на 2,3%. На пачатак сакавіка ўклады грамадзян склалі: у нацыянальнай валюце амаль 10,9 трыльёна Br, у замежнай – каля 4,7 мільярда долараў ў эквіваленце.

Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2011 год прадугледжаны прырост дэпазітаў фізічных асоб у памеры 6,4 – 7,2 трыльёна Br.

←Белорусская капуста теряет авторитет в Европе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика