Новы вектар сяброўства
03.03.2011
—
Новости Экономики
Ізраільскі горад Ашкелон стаў пабрацімам Гродна Дагавор аб пабрацімскіх стасунках падпісаны старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Барысам Казялковым і мэрам Ашкелона Бені Вакніным пад час нядаўняга візіту гродзенскай дэлегацыі ў Ізраіль. У складзе дэлегацыі былі прадстаўнікі буйнейшых прадпрыемстваў горада, турыстычнай галіны, бізнесу. Гродзенцы правялі сустрэчы з ізраільскімі калегамі, абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва ў розных сферах. Прайшлі перамовы з прадстаўнікамі мэрыі, дзелавых колаў Ашкелона, выхадцамі з Беларусі.