Трапілі ў дзясятку

Источник материала:  
Астравецкі лясгас асвоіў выпуск паліўных брыкетаў, якія ідуць на экспарт Вытворчасць адладжана сёлета. Для гэтага на прадпрыемстве быў устаноўлены прэс, абсталяванне па пакоўцы брыкетаў у тэрмаплёнку. “Гэта неабходна, каб яны не ўвабралі вільгаць з паветра, інакш могуць страціць форму і разваліцца, — патлумачыў галоўны інжынер прадпрыемства Іван Чэпукойць. — На выраб брыкетаў ідуць адыходы нашай вытворчасці — пілавінне, трэскі. Яны пад высокім ціскам прэсуюцца ў брыкеты, прычым без усялякіх дабавак — гэта экалагічна чыстая прадукцыя”. Вытворчасць брыкетаў створана ў Астраўцы пад час рэалізацыі Дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця. Лінія па сушцы пілавіння набыта ў айчынных вытворцаў, прэс — у суседняй Літве. Кошт абсталявання — каля 400 мільёнаў рублёў. Іван Чэпукойць адзначыў, што новая прадукцыя высокарэнтабельная, укладзеныя сродкі хутка акупяцца. Выпуск брыкетаў галоўны інжынер лічыць найбольш перспектыўным кірункам дзейнасці лясгаса. З лініі сыходзіць каля 120 тон паліва ў месяц. Сёлета плануецца закупіць яшчэ адзін прэс і павялічыць вытворчасць больш чым удвая. Гэтыя праекты — працяг мадэрнізацыі вытворчасці ў Астравецкім лясгасе. Там пабудавана новая кацельня, устаноўлены дзве сушыльныя камеры. У Латвіі закуплена і ўжо працуе лінія лесапілавання, летась на ёй перапрацавана 26 тысяч кубаметраў драўніны. Значна пашырыўся асартымент прадукцыі, прычым тэрасная і тарная дошка, паліўныя брыкеты, піламатэрыялы, у тым ліку ацыліндраваныя вырабы, актыўна экспартуюцца. Дарэчы, па выніках мінулага года Астравецкі лясгас увайшоў у дзясятку лепшых экспарцёраў галіны, на знешнім рынку ім прададзена прадукцыі больш чым на паўтара мільёна долараў.
←Иностранные инвесторы на год окунутся в белорусскую "Крынiцу"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика