Зямлячку Лукашэнкі вывелі з праўлення Нацбанка
14.01.2011 08:50
—
Новости Экономики
Кіраўніка найбуйнейшага банка краіны — «Беларусбанка» — Надзею Ермакову вывелі з складу праўлення Нацыянальнага банка Беларусі.
Нагадаем, што менавіта Надзея Ермакова ў кастрычніку мінулага года зладзіла перапалох, заявіўшы, што фіксуецца рэзкі адток рублёвых укладаў з банкаўскай сістэмы краіны, і гэта сур’ёзна падагрэла валютны ажыятаж. Ермакову нават вымушаныя былі абвяргаць прадстаўнікі Нацыянальнага банка.
Тым не менш рашэнне вывесці кіраўніка «Беларусбанка» са складу праўлення Нацыянальнага банка не звязана з нейкімі крыўдамі або «інтрыгамі» супраць зямлячкі Аляксандра Лукашэнкі. У адпаведнасці з новай канцэпцыяй кіравання банкаўскай сістэмай, у кіраўніцтве Нацбанка наогул не будзе старонніх людзей, нават прадстаўнікоў урада.
Падзяліцца навіной:
«Народная воля»
«Народная воля»