У рэйтынгу эканамічнай свабоды Беларусь заняла 155-е месца

Источник материала:  
13.01.2011 12:34 — Новости Экономики

Беларусь заняла 155-е месца з 179-і па ўзроўні эканамічных свабод і пагоршыла свае леташнія паказчыкі.

Рэйтынг «Індэкс эканамічнай свабоды» разлічваецца даследчым цэнтрам Heritage Foundation (ЗША) сумесна з газетай Wall Sreet Journal.

Даследчыкі адзначаюць пагаршэнне пазіцый Беларусі па 5 з 10 аналізаваных параметраў.

Дадзены рэйтынг штогод разлічваецца экспертамі фонду па дзесяці асноўных катэгорыях, якія ўлічваюць ступень эканамічнай, гандлёвай свабоды, інвестыцыйнай адкрытасці краіны, умяшанне дзяржавы ў эканоміку, узровень карупцыі і т. д.

Як адзначаюць аналітыкі Heritage Foundation, нягледзячы на памяншэнне дзяржаўнага кантролю ў сферы эканомікі, эканамічная лібералізацыя так і не стала ў Беларусі прыярытэтам.

У краіне, па меркаванні даследнікаў, па-ранейшаму высокі ўзровень карупцыі і бюракратыі, а ўмяшальніцтва дзяржавы ў прыватны сектар памяншае інвестыцыйныя і фінансавыя свабоды.

Суцяшае, што падобным чынам справы ідуць практычна ва ўсіх краін былога СССР.

Па выніках 2010 году Расія заняла 143-е месца. Апошняе, 179-е месца ў рэйтынгу дасталася Паўночнай Карэі. Індэкс яе эканамічнай свабоды склаў 1 пункт.

Самай свабоднай эканомікай у свеце 17-й раз запар прызнаецца кітайская аўтаномія Ганконг.
Падзяліцца навіной: 
Ej.by

←Беларусь рассчитывает на сохранение в 2011 году действующих экспортных цен на поставляемую в РФ сельхозпродукцию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика