Мясніковіч: У Беларусі не будзе масавых звальненняў і ўсплёску беспрацоўя
«Я ўпэўнены, што ў нашай краіне не будзе масавых звальненняў і ўсплёску беспрацоўя. На гэта павінен арыентавацца ўрад і забяспечваць высокі ўзровень занятасці», — сказаў кіраўнік урада.
Мясніковіч адзначыў, што ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў краіне складае 0,7% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. У той жа час у Вялікабрытаніі ён складае 7,9%, Польшчы — 9,4%, Літве — 13%, Расіі — 9,2%.
«Нават у разгар сусветнага фінансавага крызісу ў краіне забяспечана занятасць і сацыяльная абароненасць людзей», — падкрэсліў прэм’
Паводле слоў Мясніковіча, пытанне занятасці вельмі важнае асабліва ва ўмовах мадэрнізацыі эканомікі. «Але мы павінны разумець, што дзяржава павінна не проста клапаціцца аб занятасці насельніцтва, а трэба думаць аб занятасці высокапрадукцыйнай працай. Поруч з колькаснымі павінны забяспечвацца і якасныя паказчыкі», — дадаў прэм’
Таксама кіраўнік урада звярнуў увагу на неабходнасць росту прадукцыйнасці працы. Ён нагадаў, што на пяцігодку запланавана павелічэнне прадукцыйнасці ў 1,6 разу, не зніжаючы колькасці занятых у эканоміцы.
«Мы гаворым аб стварэнні 1 мільёна новых і мадэрнізаваных працоўных месцаў з дададзеным коштам 60 тыс. на аднаго занятага па парытэту пакупніцкай здольнасці», — сказаў кіраўнік урада.
Сёння гэты паказчык складае 27,6 тыс. долараў. «Пакуль гэта ў 2,6 разу ніжэй, чым у Германіі, у 2,45 разу ніжэй, чым у сярэднім у ЕС», — падкрэсліў Мясніковіч.
Вырашыўшы пастаўленую задачу, да 2015 года Беларусь зможа выйсці на ўзровень Польшчы. У сувязі з гэтым, паводле слоў прэм’
Кіраўнік урада закрануў і шэраг іншых пытанняў. У прыватнасці, ён звярнуў увагу, што ў адпаведнасці з праграмай толькі 25% з 175 тысяч новых працоўных месцаў будзе створана ў малых гарадах і населеных пунктах. «Г.зн. асноўная канцэнтрацыя новых працоўных месцаў мяркуецца ў гарадах», — канстатаваў прэм’ер.
Таксама, на яго погляд, асаблівую ўвагу трэба надаць горадаўтваральным прадпрыемствам і гарадам, дзе яны размешчаныя. «Неабходна па такіх гарадах і прадпрыемствах прымаць мэтанакіраваныя рашэнні», — падкрэсліў Мясніковіч.
Андрэй Кажамякін, БелаПАН