Прырост ВУП за 2010 год склаў 7,6% пры прагнозе 11–13%

Источник материала:  
11.01.2011 20:30 — Новости Экономики
Аб’ём валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў 2010 годзе склаў 163 трлн. рублёў. Прырост ВУП склаў 7,6% у параўнанні з 2009 годам пры прагнозе 11–13%,

паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У студзені-лістападзе прырост складаў 7,2%. Паводле вынікаў 2009 года ВУП вырас на 0,2%.

Аб’ём сельскагаспадарчай вытворчасці ў 2010 годзе павялічыўся на 2% (прагноз на год 10–11%). Рэалізацыя жывёлы і птушкі ў жывой вазе гаспадаркамі ўсіх катэгорый павялічылася на 4,7%, вытворчасць малака — на 0,7%, яек — на 3,1%. Вытворчасць збожжавых знізілася на 17,8%, цукровых буракоў — на 5%, ільновалакну — на 2,4%.

Прадукцыі прамысловасці выпушчана больш на 11,3% (гадавы прагноз 10–12%), спажывецкіх тавараў — на 13,1%, у тым ліку харчовых — на 11,5%, нехарчовых — на 15,2%.

Прырост інвестыцый у асноўны капітал склаў 16,6% (гадавы прагноз 23–25%). Уведзена ў эксплуатацыю 6 млн. 700,1 тыс. кв. метраў жылля (на 16,6% больш, чым за папярэдні год), у тым ліку 1 млн. 610,5 тыс. у сельскіх населеных пунктах (на 13,1% больш).

Аб’ём грузаперавозак узрос на 11,5%, рознічны тавараабарот — на 17,1%.

Спажывецкія цэны выраслі ў снежні на 1%, за год — на 9,9% (у 2009 годзе — на 10,1%) пры прагнозе 8–10%.

Колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных склала 33,1 тыс. (0,7% да эканамічна актыўнага насельніцтва) — на 17,9% менш, чым за папярэдні год.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Прирост ВВП за 2010 год составил 7,6% при прогнозе 11—13%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика