Золатавалютныя рэзервы за месяц гахнулі на $670 мільёнаў

Источник материала:  
06.01.2011 12:49 — Новости Экономики

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, за 2010 год зменшыліся на $621,8 мільёна (11%), пры тым што асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі быў прадугледжаны іх рост на $0,5–1,83 мільярда.

На 1 студзеня 2011 гады золатавалютныя рэзервы склалі $5030,7 мільёна супраць $5652,5 мільёна на 1 студзеня 2010 году, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка.

Пры гэтым

за снежань 2010 гады рэзервы зменшыліся на $674,70 мільёна (11.8%), пасля зніжэння на $142,8 мільёна за лістапад і $136,6 мільёна за кастрычнік.

Прычым актывы ў замежнай валюце скараціліся яшчэ больш катастрафічна — за месяц яны зменшыліся на траціну і склалі $1907,7 мільёна.

Затое на золаце Лукашэнка з Пракаповічам перад выбарамі пасядзелі.

Варта адзначыць, што ўзровень золатавалютных запасаў у Беларусі ў прапорцыі да ВУП застаецца адным з найніжэйшых у Еўропе. Ён вышэйшы нават у беднай Малдове.

Валютныя запасы — гэта свайго роду падушка бяспекі для эканомікі. МВФ рэкамендуе, каб яны складалі не менш за вартасць 3-месячнага аб’ёму імпарту краіны.

Апошні раз беднасць валютных запасаў Беларусі дала пра сябе знаць у ліпені, у часе газавага канфлікту з Расеяй, калі краіна элементарна не мела свабодных грошай, каб расплаціцца па расейскіх патрабаваннях. Тады выручыў Азербайджан, які зрабіў для нашай краіны тэрміновую пазыку.

Падзяліцца навіной: 

←Внесены изменения в соглашение Таможенного союза Беларуси, России и Казахстана по ветеринарно-санитарным мерам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика