Адмоўнае замежнагандлёвае сальда абагнала гадавы прагноз
05.01.2011 17:46
—
Новости Экономики
У студзені-лістападзе 2010 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала ў Беларусі $6404.8 млн.
Гэта на 34,4% больш за аналагічны перыяд 2009 года ($4763.0 млн.), прыводзіць АФН звесткі Нацбанка.
Прагнозам дэфіцыт знешняга гандлю быў вызначаны ў памеры $4600–4700 млн.
Пры гэтым у лістападзе адмоўнае сальда дасягнула $1246.2 млн (супраць $508.6 млн у лістападзе 2009 года) і $752.1 млн у кастрычніку 2010 года.
Падзяліцца навіной:
Еўрарадыё
Еўрарадыё