Мясніковіч забракаваў дакумент, ухвалены «ўсебеларускім народным сходам»

Источник материала:  
03.01.2011 17:13 — Новости Экономики
Новы кіраўнік урада жвава пачынае.

Як паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ўрада, прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч «забракаваў» праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011–2015 гады.

Кіраўнік Саўміна выявіў у гэтым дакуменце сістэмныя недахопы.

У прыватнасці, закладзеныя там падыходы не забяспечваюць дастатковых тэмпаў нарошчвання беларускага экспарту для выхаду да 2014 года на нулявое сальда замежнага гандлю.

Таксама Мясніковіч лічыць, што «праграма пяцігодкі» не адпавядае асноўным палажэнням прэзідэнцкай дырэктывы № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь», а таксама Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

У афіцыйным паведамленні гаворка чамусьці ідзе аб праекце праграмы, хоць насамрэч яна была ўжо ўхваленая усебеларускім народным сходам. Гэта яшчэ адно сведчанне асабліва дэкаратыўнага характару «хурала», які традыцыйна праходзіць перад прэзідэнцкімі выбарамі.

Смешна, што

Мясніковіч з’яўляўся кіраўніком рэдакцыйнай камісіі Усебеларускага сходу па ўнясенні змяненняў у праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011–2015 гады.

Тады, у снежні, ён адзначыў, што ад дэлегатаў паступілі «сур’ёзныя і актуальныя прапановы». Але не прайшло і месяца, як высветлілася, што гэты «выдатны» дакумент мае патрэбу ў перапрацоўцы.

Падзяліцца навіной: 
Салідарнасць

←Цены на газ природный для юрлиц и ИП увеличены на 11,9%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика