Нацбанк звужае валютны калідор да плюс/мінус 8%
Як паведамілі БелаПАН у Нацбанку, асноўнымі кірункамі
— прывязка курсу беларускага рубля да кошыка замежных валют (долара ЗША, еўра і расійскага рубля);
— змяненне курсу беларускага рубля да кошту кошыка замежных валют у рамках калідора плюс/мінус 8% ад цэнтральнага значэння, роўнага кошту кошыка, які склаўся к пачатку 2011 года (у 2010 годзе калідор складаў плюс/мінус 10%);
У 2010 годзе курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 2%.Пры гэтым да долара ЗША курс знізіўся на 4,79%, да расійскага рубля — на 3,99%, да еўра — умацаваўся на 2,60%.
Старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч 23 лістапада на
Ён падкрэсліў, што ў 2011 годзе сітуацыя, якая была 2 студзеня 2009 года, не паўторыцца. «2 студзеня сышло ў гісторыю. Мы яго ўжо перажылі. Больш такіх выпадкаў не будзе», — паабяцаў галоўны банкір краіны. Пракаповіч зноў падкрэсліў, што праведзеная разавая дэвальвацыя была абумоўлена патрабаваннямі МВФ, у той час як Нацбанк прапаноўваў тады праводзіць дэвальвацыю паступова — на працягу некалькіх месяцаў.
«Сёння сітуацыя зусім іншая і няма неабходнасці ісці на такія крокі. Няма абавязацельстваў перад МВФ, няма неабходнасці звяртацца да МВФ за падтрымкай, у нас дастаткова сваіх рэсурсаў», — заявіў кіраўнік Нацбанка.
БелаПАН