Кітай не верыць у хуткі канец крызісу ў Еўропе

Источник материала:  
24.12.2010 11:03 — Новости Экономики
Хуткіх рашэнняў для выхаду з еўрапейскага пазыковага крызісу не існуе, і Кітай павінен быць напагатове ў выпадку, калі гэтыя праблемы ўзмоцняцца,

асабліва ў студзені і лютым, заявіў у пятніцу міністр гандлю Чэнь Дэмін.

Чэнь лічыць, што еўрапейскія пазыковыя праблемы нельга вырашыць праз куплянне большай колькасці дзяржаўных аблігацый і стварэння фонду дапамогі аб’ёмам амаль $ 1 трлн, бо гэтыя грошы давядзецца вярнуць з вялікімі адсоткамі, напісала газета Shanghai Securities News.

«Гэтыя меры проста ператвораць вострае захворванне ў хранічнае, і сапраўды складана сказаць, ці змогуць гэтыя краіны, якія цяпер у глыбокім пазыковым крызісе, аднавіцца ў найбліжэйшыя тры-пяць гадоў»,

 — цытуе выданне словы міністра.

Ён не сказаў, якія захады, на яго думку, павінныя зрабіць еўрапейскія чыноўнікі.

Каментары Чэня сталі самымі рэзкімі выказваннямі з боку кітайскіх уладаў, намякаючы, што цярпенне некаторых высокапастаўленых чыноўнікаў Кітая заканчваецца: яны занепакоеныя тым, што Кітай інвеставаў у еўра некаторую частку сваіх велізарных валютных рэзерваў.

Раней на гэтым тыдні, падчас кітайска-еўрапейскіх гандлёвых перамоваў, Чэнь заклікаў улады Еўропы да «рэальных дзеянняў», каб стрымаць пазыковы крызіс і перадухіліць яго распаўсюджанне на буйныя еўрапейскія эканомікі.

Каб абараніць свае інвестыцыі ў еўра, Кітай неаднаразова прапаноўваў падтрымаць адзіную валюту,

і пасланнік Кітая ў ЕС пацвердзіў гэтую пазіцыю ў пятніцу.

«Еўра, відавочна, пераадолее крызіс, — гаворыцца ў заяве Сон Чжэ, апублікаванай на сайце міністэрства замежных справаў Кітая. — Еўра грае важную ролю ў стабілізацыі міжнароднай грашовай сістэмы і забяспечвае дыверсіфікацыю міжнародных валютаў».

Занепакоеныя залежнасцю Кітая ад даляра — краіна з’яўляецца найбуйнейшым у свеце трымальнікам амерыканскіх Treasuries — кітайскія ўлады выступаюць на карысць альтэрнатывы для даляра ў якасці рэзервовай валюты.

Многія лічаць, што еўра — найбольш жыццяздольная альтэрнатыва ў цяперашні час. Але яго будучыня пад пагрозай, бо інвестары баяцца, што Еўропа не зможа дазволіць сабе аказаць фінансавую дапамогу такім буйным краінам, як Іспанія і Італія, калі крызіс распаўсюдзіцца і на іх.

Падзяліцца навіной: 
Reuters

←Зарплата работников, осуществляющих педагогическую деятельность в сфере физкультуры и спорта, выросла на 25%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика