Цэны на харчовыя тавары выраслі ў лістападзе на 1,6%
Найбольшы прырост цэн у лістападзе ў адносінах да кастрычніка адбыўся на агародніну (на 12,9%), садавіну (6,9%), бульбу (6,6%), алей (4,2%), кансервы рыбныя (2,8%), сыры (2,7%), яйкі (2,3%) масла (2,2%), кандытарскія вырабы (1,9%), крупы (1,5%). Таксама падаражэлі макаронныя вырабы (на 0,9%), рыба і морапрадукты (0,6%), гарбата і алкагольныя напоі (0,5%), хлеб і хлебабулачныя вырабы, малако і малочныя прадукты (0,4%).
Цэны на тытунёвыя вырабы і цукар не змяніліся. Назіралася зніжэнне цэн на муку пшанічную (на 0,1%).
Цэны на нехарчовыя тавары ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам выраслі на 0,4%, у адносінах да снежня 2009 года — на 7%, да лістапада мінулага года — на 7,4%. Больш за ўсё ў параўнанні з папярэднім месяцам падаражэлі тканіны (на 1,2%), мэбля (1,1%) Выраслі цэны на медыкаменты, пісьмовыя прылады, бытавыя электрапрыборы (па 0,5%), швейныя вырабы (0,4%), гадзіннікі, посуд, дываны і дывановыя вырабы, парфумерна-касметычныя тавары (па 0,3%). Не змяніліся цэны на бензін. Абутак патаннеў на 0,3%.
Платныя паслугі за лістапад у параўнанні з кастрычнікам выраслі на 0,1%. Больш за ўсё падаражэлі паслугі ўнутрырэспубліканскіх (без прыгарадных) чыгуначных зносін (на 18,3%) і бытавыя паслугі (1%). Таксама выраслі цэны на платныя паслугі: вышэйшай адукацыі (0,9%), санаторна-аздараўленчыя (0,5%), культуры (0,3%), кінатэатраў і пасажырскага транспарту (0,2%). Не змяніліся цэны на паслугі электразабеспячэння, газазабеспячэння, тэхабслугоўванне жылых памяшканняў, гарадскога пасажырскага транспарту, прыгарадных і міжнародных аўтамабільных зносін, сувязі, дашкольных устаноў, тэатраў і канцэртных залаў. Знізіліся цэны на паслугі паветранага транспарту (3,3%), ацяпленне (1,9%), міжнародных чыгуначных зносін (1,2%), турыстычныя і экскурсійныя паслугі (1,1%), водазабеспячэння (на 0,03%).
.
Марына Носава, БелаПАН