МАЗ вядзе перамовы з Венесуэлай аб магчымасці продажу часткі акцый
паведаміў на
Нагадаем, размова ідзе аб магчымасці продажу 25% пакета акцый. Гендырэктар паведаміў, што «сёння прадпрыемства вырашае пытанне аб прыцягненні незалежнай ацэначнай кампаніі для ацэнкі МАЗа».
Бароўскі зазначыў, што прадпрыемства актыўна супрацоўнічае з Венесуэлай. Там будзе адкрыта зборачная вытворчасць грузавікоў «МАЗ» магутнасцю 5 тысяч адзінак у год. Апрача таго, у Венесуэлу пастаўляецца 800 аўтобусаў. Паводле слоў гендырэктара, «Уга Чавес выказаў пажаданне стварыць зборачную вытворчасць і аўтобусаў».
«Цікавасць патэнцыяльных інвестараў да МАЗа не зменшылася, а нават узрасла, — падкрэсліў Бароўскі. — Сёння ў нас шмат прапаноў, у тым ліку ад КамАЗа, групы ГАЗ, кампаніі «Івека».
Ён таксама паведаміў пра планы прадпрыемства рэалізаваць на фінансавым рынку 8–10% акцый з мэтай прыцягнення сродкаў на мадэрнізацыю.
Вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскі аўтамабільны завод» у лютым 2009 года было пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. 100% акцый належаць дзяржаве.
БелаПАН