Анішчанка абверг інфармацыю пра абмежаванні на ўвоз малака з Беларусі ў Расію
Такім чынам ён абверг інфармацыю, распаўсюджаную 9 снежня шэрагам
«Расійскі бок не ўводзіў ніякіх абмежаванняў на ўвоз малочнай прадукцыі, вырабленай на тэрыторыі Беларусі», — заявіў Анішчанка.
На яго думку, «сам факт з’яўлення гэтых непраўдзівых паведамленняў у сувязі з падзеямі, што адбыліся напярэдадні, і найбліжэйшымі палітычнымі падзеямі ў Беларусі» знаходзіцца «далёка за межамі нашай прафесійнай дзейнасці і мае сваёй задачай, хутчэй за ўсё, стварэнне напружанасці ў адносінах паміж дзвюма краінамі».
Расспажыўнагляд «вывучае магчымасць юрыдычнага пераследу тых выданняў, якія апублікавалі гэтую інфармацыю», паведаміў Анішчанка.
Як адзначаецца ў паведамленні, размешчаным на сайце Расспажыўнагляду, служба сумесна з калегамі з Беларусі і Казахстана забяспечвае «планамерную работу па рэалізацыі пагаднення Мытнага саюза па санітарных мерах, уключаючы выкарыстанне адзіных рэгламентаў нагляду, гарманізацыю патрабаванняў да прадукцыі, прымяненне адзінага парадку ацэнкі бяспекі тавараў».
«Усё гэта з’яўляецца надзейным механізмам, які забяспечвае вытворчасць і пастаўку насельніцтву бяспечнай прадукцыі, памяншэнне адміністрацыйных бар’ераў, стварэнне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату на тэрыторыі Мытнага саюза», — падкрэсліваецца ў паведамленні.
БелаПАН