У Беларусі более гастарбайтэраў

Источник материала:  
09.12.2010 10:26 — Новости Экономики
У Беларусі апошнім часам расце колькасць замежных грамадзян, якія прыязджаюць на працу па заключаных працоўных дагаворах і кантрактах, і змяншаецца колькасць беларусаў, якія афіцыйна едуць на працу за мяжу.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 8 снежня паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення знешняй працоўнай міграцыі, бежанцаў і прыстанішча дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксандр Татура.

Паводле яго слоў, калі год-два таму на працу за мяжу выязджала прыкладна 4,5 тысячы грамадзян Беларусі, прыязджала — каля 4 тысяч замежных грамадзян, то ў 2010 годзе сітуацыя памянялася. Цяпер гэтыя паказчыкі складаюць адпаведна каля 4 і больш за 5 тысяч чалавек. Такое становішча Татура растлумачыў у тым ліку сітуацыяй на міжнародным рынку працы, рынку працы ў краінах-суседзях і ў самой Беларусі.

Пры гэтым ён прывёў даныя Міністэрства працы і сацыяльнай абароны за 2008 год, паводле якіх каля 300 тысяч грамадзян Беларусі зацікаўленыя ў выездзе на працу за мяжу.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←Накануне выборов Нацбанк готов рассматривать даже компенсацию вкладов времен СССР

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика