Курс даляра вырас да 3.020 рублёў

Источник материала:  
08.12.2010 13:23 — Новости Экономики
Курс даляра ЗША паводле вынікаў біржавых таргоў 8 снежня вырас на 5 рублёў і склаў 3.020 рублёў.

Згодна са звесткамі Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах далярам удзельнічала 26 банкаў. Аб’ём таргоў склаў 120 млн. 638 тыс. даляраў (попыт — 120 млн. 639 тыс., прапанова — 76 млн. 68 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічала 27 банкаў. Курс вырас на 0,10 рубля і склаў 96,66 рубля. Аб’ём таргоў склаў 483 млн. 187 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 483 млн. 187 тыс., прапанова — 383 млн. 477 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічала 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 24 млн. 535 тыс. (попыт — 24 млн. 491 тыс., прапанова — 26 млн. 815 тыс.),

а курс знізіўся на 36 рублёў і склаў 3.991 рубель.

Адносна валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,21% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.052,31 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 1,55%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 5,48%, да расійскага рубля — на 2,11%, да еўра — умацаваўся на 2,78%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

Падзяліцца навіной: 
Аляксей Арэшка, БелаПАН

←Беларусь расширяет рынки сбыта нефтепродуктов в Украине

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика