Абарот кампаніі «Бош» у Беларусі ў 2010 г. можа скласці да 45 млн. еўра
Паводле яго слоў, сёлета прагназуецца рост аб’ёму продажу па ўсіх кірунках, якія прадстаўлены ў Беларусі. У прыватнасці, у аўтасегменце аб’ём продажу запчастак спажыўцам складзе прыблізна 5 млн. еўра (у 2009 годзе — прыблізна 4 млн. еўра), што «дазволіць у прынцыпе задаволіць патрэбы беларускага рынку». Акрамя таго, «на канвеер» у межах супрацоўніцтва з Мінскім маторным заводам будзе пастаўлена камплектавальных вырабаў больш як на 10 млн. еўра.
У аб’ёме больш за 12 млн. еўра прагназуецца абарот у сегменце электраінструментаў.
Паводле слоў Рыбалоўлева, зроблены першыя крокі ў асваенні беларускага рынку security: сістэма назірання «Бош» устаноўлена на чыгуначным вакзале ў Мінску; сістэмай бяспекі «Бош» укамплектавана Нацыянальная бібліятэка.
Савет міністраў выкарыстоўвае
У канцы лістапада, паведаміў Рыбалоўлеў, прадстаўнікі падраздзялення Security System наведалі Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт для абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва ў сферы падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне сістэм бяспекі. Размова ішла, у прыватнасці, аб неабходнасці для студэнтаў свабодна валодаць нямецкай мовай для праходжання стажыроўкі на профільных прадпрыемствах «Бош».
Удалым прыкладам
Ірына Сазановіч, БелаПАН