Курс даляра ЗША знізіўся да 3.015 рублёў
Паводле звестак Беларускай
У таргах расійскім рублём бралі ўдзел 25 банкаў. Курс узрос на 0,03 рубля і склаў 96,56 рубля. Аб’ём таргоў склаў 385 млн. 817 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 385 млн. 817 тыс., прапанова — 316 млн. 396 тыс.).
У таргах еўра ўзялі ўдзел 25 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 9 млн. 616 тыс. (попыт — 9 млн. 616 тыс., прапанова — 2 млн. 629 тыс.), а курс узрос на 5 рублёў і склаў 4.027 рублёў.
У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель практычна не змяніўся ў параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.054,48 рубля.
З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 1,76%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 5,31%, да расійскага рубля — на 2,01%, да еўра — умацаваўся на 1,92%.
На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.
Аляксей Арэшка, БелаПАН